Кірмаш у Бераставіцы парадаваў

Актуально Лента новостей

IMG_4526Ажыўлена было ў г.п. Вялікая Бераставіца 17 кастрычніка. Чарговы восеньскі кірмаш парадаваў людзей. Такія кірмашы чакаюць, загадзя плануюць, што трэба купіць. Жыхары райцэнтра змаглі зрабіць добрыя запасы агародніны на зіму, купіць свежае мяса, жывую рыбу, смачную малочную прадукцыю, яйкі і многае іншае. У кірмашы прынялі ўдзел сельгас­кааператывы раёна, фермерскія гаспадаркі, ААТ “Малочны Мір”, IMG_4499 IMG_4500 IMG_4511 IMG_4521Бераставіцкая птушкафабрыка, Бераставіцкі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства, Бераставіцкі дзяржаўны пра­фесійны сельскагаспадарчы ліцэй, УКП “Бераставіцкі быткамбінат”, індывідуальныя прадпрымальнікі.
Як і кожны раз, попытам карысталася мяса. Свініну прадавалі па 45000 рублёў, ялавічыну – па 40000. Капуста каштавала 3600 рублёў, сталовыя буракі ішлі па такой жа цане, цыбулю прадавалі па 5400 рублёў, моркву – па 4800, бульбу – па 2000 рублёў. Яблыкі можна было купіць па 3000 і па 5000 тысяч рублёў. Куплялі людзі саджанцы пладовых дрэўцаў, кандытарскія вырабы і многае іншае. Кожны пакупнік мог знайсці нешта прывабнае для сябе.
Восеньскі кірмаш у Бераставіцы – заўсёды свята. Мне давялося пачуць самыя добрыя словы ад пакупнікоў у адрас арганізатараў і ўдзельнікаў такога папулярнага ў нас мерапрыемства. Шчодры атрымаўся кірмаш, не расчараваў людзей.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *