– пад такой назвай на працягу верасня і кастрычніка праходзіў раённы агляд-конкурс аматарскіх аб’яднанняў, якія дзейнічаюць пры ўстановах культуры Бераставіччыны. Ідэю падказала само жыццё – у нас нямала творчых здольных людзей! Трэба ім даць магчымасць часцей выступаць, радаваць публіку сваім майстэрствам, а таксама ўкараняць новыя формы арганізацыі вольнага часу насельніцтва рознага ўзросту.
У раёне пры Дамах культуры і клубах створана 21 аматарскае аб’яднанне для дарослых і дзяцей. Прэзентацыі сваіх аматарскіх аб’яднанняў на конкурс прадставілі 8 устаноў культуры.
Члены журы паглядзелі і прааналізавалі розныя праграмы-дэманстрацыі дзейнасці аматарскіх аб’яднанняў у залежнасці ад напрамку работы, разлічаныя на розныя ўзроставыя катэгорыі насельніцтва. Напрыклад, Малабераставіцкі ЦДК прадставіў гульнявую праграму для юных удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Забава” і прыгожую восеньскую выставу вырабаў з прыроднага матэрыялу дарослых удзельніц аматарскага аб’яднанняў “Рукодельница”. У Алекшыцкім ЦДК пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сустрэча” супала са святкаваннем Дня настаўніка. А таму і прэзентацыя была прымеркавана да гэтай падзеі. У Вялікіх Эйсмантах два аб’яднанні – падлеткавы “Рытм” і дзіцячы “ШЫК” прапанавалі ўвазе журы сумесную гульнявую праграму па актуальнай праблеме прафілактыкі шкодных звычак (на здымку). На конкурс была прадстаўлена таксама сумесная прэзентацыя аб’яднанняў “Малышок” і “Мая сям’я” Пархімаўскага Дома культуры і вольнага часу. Старадварэцкі Дом культуры і народнай творчасці паказаў работу дзіцячага аматарскага аб’яднання “Старадварэцкія пацехі”, РДК – клуба гітарыстаў “Віртуоз”, Бераставічанскі клуб-музей–аматарскага аб’яднання “Суседзі” для людзей пажылога ўзросту.
Вынікі агляду нядаўна былі падведзены. Журы вызначыла лепшыя, найбольш цікавыя прэзентацыі, дастойныя ўдзелу ў мерапрыемствах і конкурсах не толькі раённага, але і абласнога ўзроўню. Гэта праграмы Алекшыцкага і Малабераставіцкага ЦДК, Пархімаўскага Дома культуры і вольнага часу, а таксама Страдварэцкага Дома культуры і народнай творчасці.
З абменнымі канцэртамі
Бераставіцкі і Мастоўскі раёны не ўпершыню супрацоўнічаюць у галіне культуры. У прыватнасці, апошнія некалькі год існуе практыка абменных канцэртаў паміж раённымі Дамамі культуры.
На днях мастаўчане наведалі Бераставіччыну з канцэртнай праграмай, падчас якой пазнаёмілі жыхароў райцэнтра з творчасцю свайго ансамбля народнай песні “Ярыца” і шэрагу эстрадных выканаўцаў. Бераставіцкія артысты – работнікі РДК – у сваю чаргу таксама выступілі з эстраднымі нумарамі на мастоўскай сцэне. Такія візіты садзейнічаюць павышэнню ўзроўню выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці, знаёмяць з творчымі здабыткамі суседніх раёнаў. А сёння, 27 кастрычніка, нашы артысты выступяць таксама і ў Луцкаўлянах, у рамках абласнога праекта “Канцэрты выхаднога дня”. Самадзейныя артысты Гродзенскга раёна выступалі ў рамках гэтага праекта ў Алекшыцкім ЦДК у сакавіку гэтага года.
«Музыка надзеі»
Адбор на Міжнародны дзіцячы конкурс “Музыка надзеі” ў Гомелі паспяхова прайшоў вучань Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў па класу духавых інструментаў Арцём Нікан. Выступленні юных музыкантаў на абласным этапе конкурсу адбыліся 18 кастрычніка ў Гродзенскім дзяржаўным кале-джы мастацтваў. Наш раён прадстаўлялі таксама вучні Бераставіцкай ДШМ Яўген Зенчык (саксафон сапрана) і Яўген Патурынскі (труба). Юнакі ўзнагароджаны граматамі за ўдзел у конкурсе і за выкананне конкурсных праграм на высокім выканальніцкім узроўні. Арцём Нікан (барытон) атрымаў Ганаровую грамату і магчымасць прадэманстраваць сваё майстэрства на прэстыжным конкурсе ў Гомелі.
Па словах выкладчыка школы мастацтваў па класу духавых інструметаў Вадзіма Антоненкі, які рыхтаваў юных музыкантаў, выступленні нашых канкурсантаў на абласной сцэне былі названы ў ліку лепшых.
Міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі» праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, упраўленнем культуры Гомельскага аблвыканкама, ад-дзелам культуры Гомельскага гарвыканкама пры падтрымцы спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Упершыню ён быў праведзены ў 1996 годзе і стаў добрай традыцыяй, якая ўмацоў-вае і развівае творчыя і сяброўскія сувязі Беларусі і іншых дзяржаў блізкага і далёкага замежжа. За прайшоўшы час удзел у конкурсе прынялі больш за 900 юных музыкантаў Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы, Польшчы, Румыніі, Балгарыі, Латвіі, Казахстана, Бельгіі.
Конкурс пройдзе ў снежні. Пажадаем Арцёму паспяховага выступлення на ім!
Святлана Ганчарова