Культурныя навіны Бераставіччыны

Лента новостей

“TUTTI”: чарговы поспех у Маладзечна
“Веснавы праменьчык-2012” — адкрыты рэгіянальны конкурс ансамбляў, які нядаўна прайшоў у маладзечанскай дзіцячай школе мастацтваў і ў якім паспяхова прыняў удзел інструментальны ансамбль узорнага духавога аркестра “TUTTI” Бераставіцкай ДШМ пад кіраўніцтвам Вадзіма Антоненкі. Нашы “духавікі” выступілі паспяхова і па меркаванні членаў журы, якое, дарэчы, узначальваў доктар мастацтвазнаўства РФ, заслужаны артыст РБ, загадчык кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Барыс Нічкоў, паказалі значна вышэйшы ўзровень выканальніцкага майстэрства, чым іншыя ўдзельнікі заяўленай намінацыі. Пацверджанне гэтаму — дыплом ІІ ступені конкурсу і заахвочвальны прыз.

“…И вечная Весна”
Традыцыйным стаў удзел бераставіцкіх артыстаў у абласным фестывалі эстраднай творчасці “…И вечная Весна” ў Шчучыне. Сёлета наш раён прадстаўлялі рэжысёр РМЦ НТ Ангеліна Гуліна – у намінацыі “вядучы канцэртных праграм”, метадыст РМЦ НТ Алена Пастушок — у намінацыі “саліст-вакаліст” і выкладчык Бераставіцкай ДШМ Вадзім Антоненка — у намінацыі “саліст-інструменталіст”. Іх дастойнае выступленне адзначана дыпломамі за ўдзел у фестывалі і шчырымі апладысментамі слухачоў.

“Колеры вясёлкі”
У рамках новага культурнага праекта раённага метадычнага цэнтра, а менавіта арганізацыі выязных канцэртаў лепшых салістаў і калектываў Бераставіччыны ў вёскі раёна, быў праведзены агляд-конкурс дзіцячай песеннай, танцавальнай творчасці і вядучых канцэртных праграм пад назвай “Колеры вясёлкі”. Падчас яго правядзення свае творчыя дасягненні прадставілі ўсе дзіцячыя гурткі, якія дзейнічаюць пры клубных установах Бераставіччыны.
Вызначаны лепшыя выканаўцы ў вакальна-харавым, размоўным, танцавальным жанрах. Гэта юныя артысты са Старога Дворца, Алекшыц, Малой Бераставіцы і Канюхоў.
Дарэчы, заўтра ў Алекшыцкім ЦДК адбудзецца за-ключны гала-канцэрт, у праграму якога будуць уключаны лепшыя па выніках агляду-конкурсу нумары.
Святлана ГАНЧАРОВА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *