Куды паступілі выпускнікі з Бераставіцкага раёна?

Лента новостей Образование

IMG_6171Традыцыйна напачатку новага навучальнага года падво­дзяцца вынікі ўступнай кампаніі ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўста­новы. Аб тым, у якім статусе распачалі гэты навучальны год выпускнікі Бераставіцкага раёна, я пацікавілася ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

– Сёлета ўстановы адука­цыі раё­на закончылі 84 адзі­нац­­­цацікласнікі, базавую аду­кацыю атрымалі 200 вуч­­няў дзявятых класаў, — паве­даміла метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Лапінская. – Студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў сталі 57 выпускнікоў сярэдніх школ раёна (68%). 45 з іх паступілі на бюджэтную форму навучання, 12 будуць атрымліваць адукацыю за кошт уласных сродкаў. Адна з выпускніц выехала на вучобу за мяжу, яна будзе вучыцца ў медыцынскім універсітэце ў Кракаве (Рэспубліка Польшча).
Яшчэ 21 адзінаццацікласнік паступіў у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы (16 – на бюджэтную форму наву­­чання, 5 – на платную), 6 – у прафесійна-тэхнічныя.
Што датычыцца былых дзявяці­класнікаў, то, па словах Наталлі Лапінскай, 107 з іх працягваюць навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (101 – у школах нашага раёна, 3 – у ліцэі №1 г.Гродна, 2 – у Вярэйкаўскай СШ, 1 – у СШ №1 г.п.Рось). 53 выпускнікі базавай школы паступілі ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы (47 – на бюджэтную форму навучання, 6 – на платную), 40 чалавек будуць атрымліваць прафесійна-тэхнічную адукацыю.
Калі гаварыць аб найбольш папулярных спецыяльнасцях, то выпускнікі сярэдняй школы аддалі перавагу педагагічным – на іх паступіла 13 чалавек, 11 выбралі сельскагаспадарчы накірунак, па 9 – медыцынскі і эканамічны.
Найбольшая колькасць дзя­вяці­­класнікаў паступіла ў навучальныя ўстановы сельскагаспадарчага профілю — 25 чалавек, 19 выпускнікоў базавай школы будуць атрымліваць педагагічную адукацыю, 5 – эканамічную.
Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *