Крыжовы шлях у Бераставіцы

Лента новостей

IMG_7043У Вербную нядзелю вер­нікі парафіі Перамянення Пана прайшлі Крыжовым шляхам вуліцамі Вялікай Бераставіцы. Упершыню ў гэтым годзе сцэны цярпення і смерці Хрыста былі інсцэніраваны на вуліцы і разлічаны на шырокае кола ўдзельнікаў.
Сваёй прысутнасцю далі сведчанне веры не толькі жыхары Вялікай Бераставіцы, але і вернікі, і святары з суседніх парафій. З крыжамі і запаленымі свечкамі людзі прайшлі гэты шлях з Хрыстом, несучы Яму свае праблемы і адкрываючы сэрцы на Божую міласэрнасць. Дзякуючы прысутнасці святароў, кожны жадаючы падчас Крыжовага шляху мог прыняць сакрамэнт пакаяння.
Кіравалі падрыхтоўкай Крыжовага шляху ксёндз-пробашч Вальдэмар Слота і сястра Антаніна Вайцяшчук, і хоць хворы а.Вальдэмар не змог сам прыняць удзел у Крыжовым шляху, але яго духоўная прысутнасць адчувалася на ўсіх этапах гэтага набажэнства.
Крыжовы шлях дае нам магчымаць задумацца над апошнімі момантамі зямнога жыцця Ісуса Хрыста, над Яго мукамі і смерцю на крыжы за грахі ўсіх нас. На 14 прыпынках Крыжовага шляху вернікі разважалі не толькі над крыжам Хрыста, але і над уласнымі крыжамі, якімі з’яўляюцца штодзённыя праблемы, хваробы, над сэнсам жыцця і смерці, над узаемаадносінамі з іншымі людзьмі. Але галоўным лейтматывам усяго шляху гучала тэма Божай любові, каб мы па прыкладу Хрыста, нягледзячы на ўсе крыўды, асуджэнні, боль, не пераставалі любіць іншых людзей і неслі ім святло сваёй веры. Хрытос памёр і ўваскрос, Ён дае нам прыклад таго, што і мы павінны памерці для граху, каб уваскрэснуць для жыцця, напоўненага верай, надзеяй і любоўю.
Ірына МІКЛАШ

Фота Валерыя Казімірчыка



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *