Падзеі Вялікай Айчыннай вайны адыходзяць ад нас усё далей, але яны ніколі не згаснуць у памяці беларусаў. Аб гэтым сведчыць ушанаванне памяці аб гераізме і мужнасці абаронцаў Радзімы.
Адным з яскравых доказаў гэтага з’яўляецца і пошукава-даследчая дзейнасць краязнаўцаў народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі” Малабераставіцкай сярэдняй школы. Дзеля ўшанавання памяці воінаў-землякоў і папаўнення старонак ваеннай гісторыі савет музея арганізаваў работу пошукавай групы па наступных накірунках: даследаванне ўкладу землякоў у Вялікую Перамогу, вывучэнне баявога шляху загінуўшых франтавікоў, устанаўленне лёсу прапаўшых без вестак на франтах вайны. Падчас пошуку вылучыўся яшчэ адзін накірунак — удзел у Вялікай Айчыннай вайне ўраджэнцаў Малой Бераставіцы і навакольных вёсак.
Ураджэнцы Малой Бераставіцы і навакольных вёсак мужна ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Адным з прыкладаў гэтага з’яўляецца баявы шлях Марыі Антонаўны Сіцко.
На пачатку даследавання высветлілася, што Марыя нарадзілася ў 1922 годзе ў Малой Бераставіцы. Далейшае вывучэнне архіўных дакументаў Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі дае падставы сцвярджаць, што Марыя атрымала спецыяльнасць медыцынскага фельчара і ўжо на другі дзень вайны, 23 чэрвеня 1941 года, была прызвана на фронт Гомельскім РВК. Франтавы шлях 18-гадовай дзяўчыны пачаўся ў складзе 190-ага гвардзейскага артылерыйскага палка 65-ай гвардзейскай стралковай дывізіі Заходняга фронту.
Гвардыі лейтэнант медыцынскай службы Марыя Сіцко з годнасцю выконвала свой абавязак, праяўляла мужнасць і гераізм дзеля Вялікай Перамогі, была двойчы паранена – у 1942 і 1944 гг.
У 1943 годзе Марыя была ўзнагароджана медалём “За баявыя заслугі”, у пачатку 1945 года — медалём “За адвагу”. Падчас пошуку мы знайшлі “Наградной лист” на ўзнагароджанне нашай зямлячкі: “В период наступательных боёв тов. Сицко, находясь на НП дивизиона, не щадя своей жизни под ружейно-пулемётным и артиллерийским огнем противника оказала медицинскую помощь 10 раненым рядовым бойцам и офицерам.
13.02.45 года несмотря на сильный ружейно-пулеметный огонь противника, тов. Сицко находясь на НП в районе д.Лаэлудзе Латвийской ССР, эвакуировала в укрытие двух раненых (младшего лейтенанта и рядового) , где оказала им первую медицинскую помощь в медсанбате, этим спасла им жизнь.
За проявленные отвагу и мужество в боях с немецкими захватчиками тов. Сицко достойна Правительственной награды медали “ЗА ОТВАГУ”. 1.03.45 года. Командир 190 гв артполка гвардии майор Иванов”.
Падчас даследавання краязнаўцам музея пашанцавала знайсці пісьмо Ганны Ахраловіч — баявога таварыша і сяброўкі Марыі. Гэта пісьмо вельмі кранула нашыя сэрцы. “Мы с моей подругой Машей Сицко участвовали в освобождении Латвии от немецко-фашистских захватчиков, воевали на 2-м Прибалтийском фронте в 190-м артиллерийском полку 65-й гвардейской Рижской стрелковой дивизии. Я была тогда старшим фельдшером полка, Маша – фельдшером дивизиона. Мария была на редкость спокойной, уравновешенной и доброй девушкой. Однажды она получила письмо от сестры, которая писала, как тяжело их семье живется, мама умирает от голода. Мы с Машей решили обратиться за помощью к командованию нашей дивизии. Подруге дали 10-дневный отпуск, мы собрали ей вещмешок, отдали свои дополнительные пайки, выписали крупу, сахар, консервы… В начале мая 1945 года из части отправилась машина, на которой Маша и еще 5 человек отправились в путь. По дороге наши товарищи попали под минометный обстрел, три человека погибли сразу, Машу и еще одного бойца тяжело ранило. Когда наших солдат доставили обратно в часть, мы оказали им необходимую медицинскую помощь, готовили к операции. Маша очень переживала, что не увидит маму и своих сестричек. Уже на операционном столе в медсанчасти Маша шепнула мне: “Передай родным, что я прошу у них прощения за то, что не смогла приехать. Но я не виновата”. Операция Маше не помогла…
Ровно 60 лет на моей душе висит непомерная тяжесть – прощение подруги, которое я так и не передала ее родным. Просто я не знала ни деревни, в которой они жили, ни точного адреса, ни имён её родных. Я очень надеюсь, что это письмо поможет мне разыскать родных Марии Антоновны Сицко, гвардии лейтенанта медицинской службы. Я верю, что кто-то обязательно прочтёт это письмо и узнает своего близкого человека, земляка. И я, наконец, перед памятью подруги смогу облегчить свою душу.
Анна Ахралович, гвардии старший лейтенант медицинской службы в отставке, инвалид Великой Отечественной войны, Минск. 2004 год”.
Марыя Сіцко не дажыла некалькі дзён да Перамогі, загінула 6 мая 1945 года. Дзякуючы сувязі з пошукаўцамі Латвіі, мы даведаліся, што нашу зямлячку пахавалі на ваенных могілках г. Пампалі, Салдускі край, Латвія. Памяць аб Марыі ўвекавечана, яе прозвішча выбіта на памятнай пліце.
Краязнаўцы музея вельмі спадзяюцца, што, прачытаўшы гэты артыкул, адгукнуцца і сваякі-бераставічане Марыі Антонаўны Сіцко. Будзем разам папаўняць Кнігу памяці аб воінах-земляках!
Тамара Эйсмант, захавальнік музейных фондаў народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі” Малабераставіцкай сярэдняй школы