Конкурс “Я малюю казку” адбыўся ў Канюхоўскай сельскай біблітэцы

Лента новостей

У Канюхоўскай сельскай біблітэцы любоў да кнігі у дзяцей прывіваюць не толькі праз чытанне, але і праз шэраг іншых мерапрыемстваў і заняткаў. Адно з такіх – конкурс “Я малюю казку”. Пачаткоўцы з задавальненнем малявалі персанажы любімых казак. Бібліятэкар Наталля Прохар ускладніла юным мастакам заданне тым, што ў канцы конкурсу з малюнкаў прапанавала скласці новую казку. Падчас творчага абмеркавання будучага зместу новай казкі дзеці агучылі нямала цікавых ідэй. У выніку агульны твор атрымаў назву “Свята ў ночы”.
Вывучэнне дзіцячай літаратуры праз падобныя творчыя заняткі – адна з форм работы ў гэтай бібліятэчнай установе.

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *