Конкурс, прысвечаны 130-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа, прайшоў на Бераставіччыне

Лента новостей

“Прыміце паклон ад нас, песняры…”– назва конкурсу, прысвечанага 130-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа і аб’яўленага сумесна аддзелам культуры райвыканкама і рэдакцыяй “Бераставіцкай газеты”. Нагадаем, што ў конкурсе мелі магчымасць прыняць удзел усе жадаючыя, якія адчуваюць у сабе прагу да творчасці і па-сапраўднаму шануюць беларускае слова, беларускую літаратуру і, безумоўна, творы славутых песняроў Купалы і Коласа. Перавага надавалася вершам і празаічным творам на беларускай мове. Трэба адзначыць, што жыхары Бераставіччыны адгукнуліся на прапанову прыняць удзел у конкурсе і дасылалі свае вершы і водгукі аб прачытаным у райбібліятэку і ў рэдакцыю. Лепшыя ж з іх сёння друкуем на старонках “раёнкі”. Аўтары гэтых твораў будуць адзначаны заахвочвальнымі прызамі.

****

Мы – беларусы
Мы беларусы – ад Бога,
Зорная наша дарога!
Нішчылі нас і тапталі,
Волю, аднак, не зламалі,
Мову адняць спрабавалі,
Ды не змаглі – не аднялі!

Мова жыве, развіваецца,
Пішацца, перакладаецца!
Нашы паэты, пісьменнікі
І мастакі, ды й зацейнікі,
Славяць матулю-Радзіму,
Гэтай жа мовай – адзінай.

Чыстай, як шкло, крынічнай!
Зычнай і вельмі музычнай!
Лекавай і гаючай,
Як сам народ – неўміручай!

Ах, беларуская мова,
Вытрываць усё ты гатова,
Толькі б з народам застацца!
Славіць яго, узбагачацца!

Бо нездарма ж зорка ззяе,
Свеціць, абараняе,
Хіліць нас да незалежнасці,
Да дзяржаўнасці,
да неад’емнасці.

Зорка, гары не згасай!
Цемру, імглу разганяй,
Людзям жыццё асвятляй!
Каб горшай долі не зналі,
Радасць і шчасце спазналі!
Яўгенія Дзяжко, аг.Пагранічны

****

Песняры
Пайшла гамонка ў народзе,
Што ўліліся ў наша асяроддзе
Два волаты жывога слова,
Іх сэрцу міла родна мова.

Знаёмы ім сялянскі быт.
І цяжкі кожны бохан хлеба,
Што аддае ўлетку глеба,
Здабыты потам і стараннем,
Засеяны вясновым раннем.

Іх погляд вабяць краявіды,
Палі, азёры і лясы,
Крыніцы з чыстаю вадою –
Усё пройдзена сваёй хадою.

Не ведалі тады матулі
Каго ў свет яны пусцілі,
Што лёсам ім наканавана
Край беларускі праслаўляць
І прозвішчы сабе прыдбаць.

Адна, пакуль дзіця насіла,
Спявала песні пра Купалле,
Не ведала, што гэта ночка
Уложыць у рукі ёй сыночка.
І так за дваццаць гадкоў стала–
Узяў ён прозвішча Купала.

Другая – узімку пражу прала,
Сыночку ціха напявала:
– Спі, Якубка, спі, сынок,
Мой залаценькі каласок.
Юнак запомніў маці голас
І прозвішча сабе ўзяў – Колас.

Хлопцы паціху падрасталі,
Жыццё вакол у сябе ўбіралі,
Якога сведкамі былі.
А потым слову давяралі
У творах, вершах адраджалі.
Шляхам мастацтва ў свет пайшлі.

Успетыя сэрцам песняроў
Гучаць радкі на роднай мове,
Кранаюць чысцінёю слоў,
Праўдзівасцю жыцця народа…

Прайшло нямала ўжо гадоў,
Купала, Колас і сёння з намі,
З нябёс з прыхільнасцю глядзяць,
Нязгаснай зоркаю гараць.
Ала Лагада, г.п.В.Бераставіца

*****

песня!
Гучыць спрадвеку ў сэрцы песня,
Што пелі Колас і Купала.
І думкам-марам стала цесна,
І мала месца ў душы, мала.

Ляціць высока песня тая,
У прастор над роднай Беларуссю,
А я люблю яе і знаю,
Што мілым краем ганаруся.

Я песняроў заветы чую,
Што вольным бачылі наш край,
Што і цяпер падчас ратуюць
Ад забыцця, варожых зграй.

Ад раўнадушша і знявагі,
Ад людскіх помыслаў ліхіх,
Ад страшнай, далядовай прагі,
Ад чэрствасці ў душах пустых.

Гучы паэтычная песня!
Ляці, каб вясна зноў настала!
А каб марам маім стала цесна,
Спявайце, Колас і Купала!
Надзея Курыла, вучаніца 10 класа Алекшыцкай СШ

*****

“Зло – не заўсёды зло”

ты і непаўторны, у якім месціцца родная зямля, народ, яго жыццё і гісторыя. Багатая і разнастайная спадчына песняра ўвасобіла хараство народнай фантазіі, глыбіню, мудрасць.
У яго казках жывёлы і птушкі размаўляюць чалавечым голасам, дрэвы перамяшчаюцца ў прасторы, рачулкі, хмаркі, камяні, светлячкі жывуць, думаюць, разважаюць, надзяляючы прыроду рысамі чалавека.
Прачытаўшы казку “Зло–не заўсёды зло”, якая апавядае пра спрэчку пакаленняў, я задумаўся, чаму часта так адбываецца, што маладыя ідуць сваёй дарогай, не звяртаючы ўвагі на парады бацькоў? Такім у казцы з’яўляецца малады жолуд, які не слухае парады свайго мудрага бацькі, а робіць усё па-свойму. Ён слухае дзядзьку-ветра, які быў жартаўніком і баламутам і насміхаўся над ім, заклікаючы пакінуць роднае дрэва. Стары дуб прасіў сына, каб той пачакаў, падрос, уздужаў, а потым выканаў сваё прызначэнне.
І аднойчы жолуд убачыў, што становіцца з тымі яго братамі, хто паспяшаўся адарвацца ад галін: свіння хрумстала іх без усякай літасці. Ад страху наш герой задрыжэў, адарваўся і ўпаў у двух кроках ад свінні. Здавалася б, усё, канец Жолуду. Але на шчасце, свіння спіхнула яго сваім рылам у ямку і, між волі, дала яму новае жыццё, зрабіла насуперак логіцы не шкоду, а карысць. Гэтаму Жолуду пашанцавала. Магло быць зусім інакш.
Мне спадабалася ў апавяданні тое, што аўтар пакінуў герою, які заблытаўся, шанц змяніцца. Жолуд на другі год прарос і стаў прыгожым дубком.
Творы Якуба Коласа і сёння не страцілі сваёй актуальнасці. Яны вучаць нас, як патрэбна адносіцца да жыцця.
Раман Кумпель, вучань 6 класа Вялікабераставіцкай СШ

Падрыхтавала Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *