Конкурс па вырабу святочных ёлак праходзіў у Вялікабераставіцкім яслях-садзе

Лента новостей

Навагоднія святы заўсёды дораць радасць і цудоўны настрой усім нам. Але з асаблівым нецярпеннем іх чакаюць маленькія дзеці, якія захавалі яшчэ веру ў казку і імкнуцца, каб яна часцей прыходзіла. Таму перад Новым годам для іх важна як мага хутчэй упрыгожыць ёлачку, пад якую Дзед Мароз абавязкова пакладзе падарункі.
А як цікава, аказваецца, стварыць лясную прыгажуню сваімі рукамі! У гэтым упэўніліся выхаванцы старэйшай групы №12 Вялікабераставіцкага ясляў-сада. Напярэдадні навагодніх святаў у групе праходзіў конкурс па вырабу святочных ёлак, у якім дзеці ўдзельнічалі разам са сваімі бацькамі. Усе без выключэння прынялі ўдзел у гэтым творчым конкурсе, і калі я зайшла ў групу, дзеці наперабой кінуліся паказваць свае ёлачкі. Якіх толькі прыгажунь тут не было! Ёлачкі з разнастайнай паперы, стужак, шышак, тканіны, мішуры, выкананыя ў тэхніцы арыгамі і нават з цукерак.
Сярод аўтараў найбольш цікавых і арыгінальных ёлачак выхавацель групы Валянціна Нікіцік назвала сем’і Янушка, Марцён, Матысік, Васільевых, Яфімачкіных, Цецерлевых, Казакоў, Чыкоўскіх, Довальняў, Камандзенкаў, Навумчыкаў і іншых.
Цяпер і дзеці, і бацькі могуць любавацца вынікамі сваёй працы на выставе навагодніх ёлак, якая арганізавана ў групе. А на святочным ранішніку Дзед Мароз абавязкова прынясе салодкія пачастункі ўсім удзельнікам конкурсу.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *