Клапоцяцца пра наступны ўраджай


 Адразу пасля жніва аграрыі нашага раёна пачынаюць клапаціцца пра будучы ўраджай. Поспех у гэтай адказнай справе немагчымы без якаснай сушкі і ачысткі зерня. Анамальнае надвор’е і незвычайная спёка прынеслі ўсё ж і прыемны сюрпрыз – вільготнасць збожжа была 13%, таму сушыць яго не спатрэбілася, і так было сухое.
Па словах намесніка начальніка Бераставіцкай раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Таццяны Жыўлюк, ачыстцы збожжа  надаецца вялікая ўвага. Аператыўна папрацавалі  ў СВК імя Варанецкага.  Зерне якасна ачышчана. Тут праверана 44 тоны азімай пшаніцы і 253 азімага трыцікале. Усё насенне кандыцыйнае. Шмат год у гэтай гаспадарцы з самага лепшага боку паказвае сябе аграном-насеннявод Любоў Марцінкевіч.
У СВК “Малабераставіцкі элітгас” насенне рыхтуецца не толькі для сваіх патрэб, але і на продаж. Гаспадарка карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у вобласці і рэспубліцы. Па выдатнае насенне сюды прыязджаюць нават з аддаленых месцаў. Спецыялісты “Малабераставіцкага элітгаса” супрацоўнічаюць з вучонымі, таму і да-біліся такіх вынікаў. Тут ачышчана 82 тоны азімай пшаніцы і 175 тон азімага рапсу. Выконваючы абавязкі галоўнага агранома Мікалай Міхальчык працуе нядаўна, ён малады чалавек, але яго шчыра паважаюць у калектыве за грунтоўныя веды і зацікаўленасць у агульнай справе. Насенне адпавядае высокім стандартам.
Правяраецца насенны матэрыял на кандыцыйнасць і жыцця-здольнасць у раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін. Вядучы аграном Алена Круглік робіць гэта так. Адбіраецца 200 зярнятак, яны замочваюцца ў вадзе, затым разразаюцца ўдаўжыню і замочваюцца ў тэтразоле. Калі зародак зернейка фарбуецца ў ружовы колер, значыць, яно жыццяздольнае. У Алены Круглік вялікі вопыт работы, яна аддала любімай справе ўжо каля 30 год.
А на чысціню збожжа  правяраюць  аграномы –аналітыкі інспекцыі Святлана Кавалік і Алена Ра-дзівонцава. Яны таксама вопытныя спецыялісты. Для пробы бярэцца насення адзін кілаграм. Неабходна, каб туды не трапіла зерне іншых сельскагаспадарчых культур і пустазелля. Тады насенне лічыцца кандыцыйнам.
На Бераставіччыне аддаюць перавагу тым гатункам збожжавых, якія найбольш падыходзяць да нашых мясцовых  умоў. А ў рэспубліцы з улікам “сюрпрызаў” надвор’я ўжо вядзецца работа па вывядзенні засухаўстойлівай пшаніцы і трыцікале. Магчыма, у будучым яны з’явяцца і ў нас.

Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *