Кожны год у розных кутках Савецкага Саюза да чарговай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі прымяр-коўвалі здачу значных прамысловых і сацыяльна-культурных аб’ектаў. Гэта традыцыя, урэшце, захавалася і па сённяшні дзень у суверэннай Беларусі.
У ліку такіх аб’ектаў была ў свой час і Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.О. Прытыцкага, урачыстая цырымонія адкрыцця якой адбылася 10 лістапада 1973 года.
Аўтару гэтых радкоў самому пашчасціла быць удзельнікам той урачыстасці ў якасці вучня выпускнога класа. У той дзень раніцай усе вучні і настаўнікі сабраліся каля будынка старой школы ў раёне аўтастанцыі і потым калонай накіраваліся праз цэнтральныя вуліцы гарадскога пасёлка да новага будынка сярэдняй школы. Тут прайшоў традыцыйны мітынг, прысвечаны адкрыццю новай навучальнай установы. У памяць аб гэтай падзеі быў пасаджаны малады дубок. За новыя парты селі больш за тысячу вучняў.
Сёння ў Вяліка-бераставіцкай сярэдняй школе атрымліваюць веды ў 30 класах 720 школьнікаў. Тут працуюць больш за сто настаўнікаў і тэхнічных работнікаў. Значна палепшылася за мінулыя гады матэрыяльна-тэхнічная база навучальнай установы, заменены вокны, адрамантаваны класы, спартыўная і актавая залы, сталовая. Карэнным чынам змянілася і тэрыторыя вакол самой школы. Яе ўпрыгожваюць яркія клумбы, дэкаратыўныя дрэвы, ландшафтныя кампазіцыі.
Сяргей Хілюта,
фота аўтара