Карыстальнікаў паслугай “тры ў адным” на Бераставіччыне становіцца ўсё больш

Лента новостей

Асноўнай задачай для працаўнікоў раённага вузла электрычнай сувязі з’яўляецца прадастаўленне паслуг сувязі, у тым ліку – сучасных, па новых тэхналогіях і таму, вядома, асабліва запатрабаваных сёння насельніцтвам.

– Працуем над расшырэннем абаненцкай базы, – кажа вядучы інжынер прадпрыемства Людміла Малішэўская. – Сёння сувязь у раёне паміж сельскімі тэлефоннымі станцыямі ажыццяўляецца па вала­конна-тэхнічных лініях, магчымасці якіх значна большыя. І паслугі аказваюцца, што называецца, “тры ў адным”: па адной валаконна-аптычнай лініі перадаюцца сігналы тэлефаніі, перадачы да­дзеных і тэлебачання. Усё гэта робіцца выключна дзеля зручнасці жыхароў. Дык вось з пачатку года карыстальнікамі паслугі шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт сталі больш як 300 чалавек, усяго ж сёння ў раёне звыш 3100 абанентаў byfly. А паслугамі інтэрактыўнага тэле­бачання ZALA ка­рыстацца сёлета сталі яшчэ 250 чалавек, усяго ж у нас сёння звыш 2600 абанентаў інтэрактыўнага тэле­бачання.
Там, дзе пакуль яшчэ няма магчымасці прадаставіць абанентам правадны тэлефон, прапануем, як часовы варыянт, бесправадную тэлефанізацыю з праек­таваннем у перспектыве правадной сувязі.
– Наша мэта – сто­пра­цэнтная цыфра­ві­зацыя тэлефоннай су­вязі. Сёння ў раёне ўсе тэлефонныя станцыі, за выключэннем Грыца­віцкай, электронныя. Цяпер і тут вядуцца ра­боты па замене кар­дынатнай станцыі на новую. Так што да канца года поўнасцю пяройдзем на цыфравую тэлефонную сувязь, а гэта значыць, паслугай “тры ў адным” змогуць карыстацца ўсё новыя абаненты.

Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *