Кіраўнікі гурткоў Бераставіцкага цэнтра дзіцячай творчасці пастараліся зрабіць канікулы для сваіх выхаванцаў цікавымі і карыснымі. У рамках раённай акцыі “Канікулы разам з намі!” на базе ЦДТ былі праведзены майстар — клас па дэкаратыўна — прыкладному мастацтву, “Экалагічны капуснік” і творчая сустрэча гурткоўцаў з мастаком – аматарам А.А.Ваўчком, а таксама чарговыя спабрніцтвы раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях. Гурткоўцы Старадварэцкага дзіцячага сада — БШ удзельнічалі ў гульнявай праграме, а гімназіі п.Пагранічны – у спартыўных спаборніцтвах.
Пры арганізацыі вольнага часу падлеткаў не застаўся ўбаку і раённы камітэт БРСМ. Ён арганізаваў на канікулах экскурсію для школьнікаў Вялікабераставіцкай СШ на пагранічную заставу “Сямёнаўка” і ў Малабераставіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй перапрацоўчай прамысловасці.
Ірына МІКЛАШ