Канюхоўскія школьнікі дапамагалі лесу

Образование Общество

Лес – гэта цэлая экалагічная сістэма, якая выконвае розныя функцыі.  Лясы ўздзейнічаюць на газавы баланс і склад атмасферы, фарміруюць і захоўваюць глебавае покрыва, рэгулююць водны і цеплавы рэжым паверхнасці Зямлі. Беларускія лясы з’яўляюцца крыніцай атрымання не толькі будаўнічага матэрыялу і паліва, але паперы, шкіпінару, смалы, эфірных маслаў, мэблі, запалак і шмат чаго іншага.

Тым не менш, лясы Рэспублікі Беларусь пастаянна знаходзяцца пад уздзеяннем шэрагу негатыўных фактараў навакольнага асяроддзя: лясныя пажары, шкодныя насякомыя, хваробы, ураганныя вятры і г.д. Такім чынам, асноўнай задачай лесаахоўных службаў з’яўляецца павышэнне біялагічнай устойлівасці лясных насаджэнняў і клопаты пра здароўе лесу. На дапамогу ў рэалізацыі гэтай задачы можа прыйсці кожны з нас, той хто неабыякава ставіцца да будучыні сваёй радзімы.

На мінулым тыдні навучэнцы старэйшых классаў нашай школы разам са сваімі настаўнікамі на працягу шасці дзён аказвалі дапамогу Індурскаму лясніцтву ДЛГУ “Гродзенскі лясгас” па пасадцы новага лесу. Узяўшы ў рукі меч Колесава, юнакі і дзяўчаты высаджвалі маленькія сосны і маладыя бярозкі.

Зразумела, праца гэта нялёгкая, але вельмі неабходная. Зразумела таксама і тое, што лесаўзнаўленне і лесаразвядзенне ў Беларусі забяспечвае захаванне лясістасці, падтрымлівае генафонд лесу, забяспечвае задавальненне сацыяльна-эканамічных патрэбаў беларускага грамадства.

Роля лесу і ўплыў яго на навакольнае асяроддзе з’яўляюцца неаспрэчными фактамі, а ўдзел у ахове лесу – справа кожнага грамадзяніна Беларусі.

Вольга Шчука, настаўнік геаграфіі Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *