Канцэрт і віншаванні—для сапраўдных мужчын

Лента новостей

На раённым узроўні свята мужчын адзначылі канцэртам, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Да сабраўшыхся ў зале РДК прадстаўнікоў працоўных калектываў з віншавальнай прамовай звярнуўся раённы ваенны камісар Сяргей Гішман. У сваім выступленні ён выказаў асаблівую ўдзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-афганцам за праяўленую мужнасць і ваенны подзвіг на карысць Радзімы.
На працягу святочнага канцэрта шмат цёплых сардэчных слоў было сказана ў адрас былых і сённяшніх воінаў, тых, для каго вайсковая служба ў розных сілавых структурах—справа жыцця і гонару. І, увогуле, у гэты дзень усе віншаванні, якія гучалі з раённай сцэны, прызначаліся самай моцнай палове чалавецтва – мужам і сынам, татам і дзядулям. А душэўныя песні ў выкананні работнікаў культуры раёна і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці сталі цудоўным падарункам на свята.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *