Канцэрт да Дня маці прайшоў у Пагранічнай дзіцячай школе мастацтваў

Лента новостей

Святочным канцэртам вырашылі адзначыць Дзень маці ў Пагранічнай дзіцячай школе мастацтваў. Вучні пры дапамозе настаўнікаў падрыхтавалі для сваіх дарагіх і любых матуль не толькі цёплыя словы ўдзячнасці, але і песні, танцы, інсцэніроўкі. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел вучні гімназіі аг.Пагранічны — наведвальнікі нядзельнай школы пры мясцовым храме, навучэнцы школы мастацтваў — як асобныя выканаўцы, так і калектывы. Напрыклад, сваімі танцавальнымі замалёўкамі вельмі парадавалі старэйшая і малодшая групы харэаграфічнага ад-дзялення. Выступілі таксама выкладчыкі школы мастацтваў —дырэктар Т.І.Якавіцкая і настаўнік па класу цымбал Д.Л.Місюля.
Матулі, у сваю чаргу, прадэманстравалі, што і яны вельмі творчыя і здольныя. Цудоўнае ўражанне засталося ў слухачоў ад выступленняў удзельнікаў царкоўнага хору, а таксама В.К.Сцепанчук, Н.С.Касьян і Н.І.Хамко.
У гэты святочны вечар жанчын-матуль шчыра віншавалі старшыня Пагранічнага сельвыканкама С.І. Рамашкевіч, благачынны Бераставіцкага благачыння, настаяцель храма Прападобнай Ефрасінні Полацкай п.Пагранічны, протаіерэй Сергій Шэлест, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі П.А.Шкулепа і прадстаўнік СВК “Цецяроўка”, галоўны заатэхнік І.І.Козел. Свята прайшло на хвалі добрага настрою, у шчырай сардэчнай атмасферы.

Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *