Канстытуцыя –аснова сацыяльнай стабільнасці

Лента новостей

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 года. У 1996 і 2004 гадах па выніках рэферэндумаў у яе тэкст былі ўнесены змяненні. Гэта пятая Канстытуцыя ў гісторыі Беларусі. Яна абвясціла Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай і ўстанавіла новую — прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання. Канстытуцыя не толькi юрыдычна аформiла якасна новую дзяржаўнасць, палiтычныя i сацыяльна-эканамiчныя змены, што адбылiся ў дзяржаве i грамадстве, але i завяршыла фармiраванне суверэннай беларускай дзяржавы.

Канстытуцыя валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай. Законы і іншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца і дзейнічаюць на падставе і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Менавіта Канстытуцыя ўстанавіла судовую сістэму краіны, якая накіравана ў першую чаргу на абарону законных інтарэсаў і правоў грамадзян, забеспячэнне ў грамадстве парадку і сацыяльнай стабільнасці.
Суддзя суда Бераставіцкага раёна Андрэй Валянцінавіч Талочка (на здымку) на сваёй пасадзе нядаўна, некалькі месяцаў. Можна сказаць, што ён яшчэ толькі пачынае сваю судовую практыку. І заўсёды ў сваёй дзейнасці ён кіруецца важнейшым канстытуцыйным прынцыпам, згодна з якім чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца вышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы. Андрэй Валянцінавіч ад-значае, што ў адпаведнасці з Канстытуцыяй кожны грамадзянін мае права на судовую абарону і ніхто не можа быць абвінавачаны ў здзяйсненні злачынства, акрамя як па прыгавору суда. Але ў той жа час кожны грамадзянін павінен разумець, што і ён адказны перад дзяржавай за няўхільнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй.
-Узаемасувязь і адзінства правоў і абавязкаў з’яўляецца выражэннем узгодненасці інтарэсаў асобы, дзяржавы і грамадства. Належнае выкананне кожным чалавекам сваіх грамадзянскіх абавязкаў з’яўляецца неабходнай умовай і гарантыяй ажыццяўлення правоў, свабод і законных інтарэсаў другіх грамадзян, — упэўнены Андрэй Валянцінавіч. – Выкананне абавязкаў разглядаецца як юрыдычная і маральная падстава для чалавека патрабаваць ад другіх грамадзян, арганізацый і дзяржавы забеспячэння яго ўласных правоў і дамаганняў.
Ірына МІКЛАШ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *