Першынство вобласці ў праграме спартакіяды школьнікаў па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 1996-1997 гадоў нараджэння праходзіла 23-24 лістапада ў г.Гродна. Бераставіччыну на гэтых спаборніцтвах прадстаўляла зборная каманда раёна, якая складалася з выхаванцаў як ДЮСШ аддзела адукацыі, так і ДЮСШ прафсаюзаў. І зноў у “капілцы” спартыўных дасягненняў нашых юных барцоў чарговыя перамогі: і каманда юнакоў, і каманда дзяўчат занялі першую прыступку спартыўнага п’едыстала!
У асабістым заліку чэмпіёнамі ў сваіх вагавых катэгорыях сталі выхаванцы ДЮСШ прафсаюзаў Сабіна і Паліна Цан, Аляксей Сірош, выхаванцы ДЮСШ ад-дзела адукацыі Яна Дырында, Максім Жалудок і Эрнэст Малявіцкі. Другія месцы занялі Вольга Кердаль, Вераніка Эйсмант, Кацярына Шыдлоўская, Кірыл Люцік і Ягор Апунік. Трэцімі сталі Алеся Дракіна, Дзмітрый Багдановіч, Яўген Шышко, Дзмітрый Янушка і Ягор Тапарыўскі. Усе яны— таксама выхаванцы ДЮСШ аддзела адукацыі.
Святлана Ганчарова