Калі старасць у радасць

Лента новостей Общество

2Святочным агеньчыкам адзначылі сёлета Дзень пажылых людзей у СВК “ Макараўцы”. У Канюхоўскі сельскі клуб запрасілі тых, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Старшыня Канюхоўскага сельвыканкама Іван Ятэль сардэчна павіншаваў усіх са святам, пажадаў гасцям здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Адміністрацыя СВК “Макараўцы” і, у прыватнасці, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце Алеся Капіца паклапаціліся пра салодкі стол для іх.
Канцэртную праграму падрыхтавалі ўдзельнікі аматарскай творчасці філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы пад кіраўніцтвам загадчыцы Вікторыі Бажко, а таксама фальклорны гурт “Весялухі” Лішкаўскай сельскай бібліятэкі разам з бібліятэкарам Зояй Хлебнікавай.
На працягу мерапрыемства гучалі прыгожыя песні і цёплыя віншаванні ў адрас ганаровых гасцей. Безумоўна, прыемныя эмоцыі і святочны настрой надоўга застануцца ў іх памяці.
***

Пастаяльцаў Макараўскага дома-інтерната прыйшлі павіншаваць са святам вучні Макараўскай яслі-сада сярэдняй школы разам з намеснікам дырэктара Аленай Будніцкай і настаўніцай Ларысай Аўдзей, а таксама ўдзельнікі аматарскай творчасці філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы.
Да канцэрту далучыўся і фальклорны гурт “ Весялухі” Лішкаўскай СБ. Выступленні вельмі кранулі сэрцы бабуль і дзядуль. Яны на некаторы час перанесліся ў тыя часы, калі былі маладымі.
Пастаяльцаў Макараўскага дома-інтерната павіншаваў са святам старшыня Канюхоўскага сельвыканкама Іван Ятэль. У гэты цудоўны восеньскі дзянёк госці прыйшлі не з пустымі рукамі. Усе пастаяльцы дома-інтэрната атрымалі салодкія пачастункі ад Макараўскай яслі-сада сярэдняй школы і ад СВК “ Макараўцы”.

 

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *