Пасля мінулагодняй замены водаправодных труб да шматпавярховых дамоў па вул.Матросава, 17,18 і вуліцы Каштанавай,1, 1а прыдамавая тэрыторыя тут засталася, мякка кажучы, у непрыглядным стане. Да дамоў не падысці, бо цяпер, калі растаў снег і спаў мароз, паўсюдна гразь. З малым дзіцём проста немагчыма пагуляць. Калі ж будуць адноўлены ў нас тратуары і пад’езды да дамоў? Ці ўвогуле запланавана ў нашых дварах добраўпарадкаванне і абсталяванне належнай дзіцячай пляцоўкі?
Жыхарка дома па вул. Матросава,18
Стала шмат бадзяжных сабак
У мікрараёне дамоў па вул.Леніна, 36-46 стала шмат бадзяжных сабак. У пошуку ежы яны падбягаюць да пад’ездаў дамоў, чым пужаюць жыльцоў, асабліва дзяцей, выюць уначы і раніцай, перашкаджаючы спаць. Ведаем, што камунгас перыядычна вызывае спецыялістаў па адлову сабак з Мінска. Магчыма, ужо прыйшла пара зрабіць гэта ў чарговы раз?
Жыхарка дома па вул Леніна, 40