Калектыў Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы  актыўна ўключыўся ў акцыю “Нашы дзеці”

Лента новостей Наши дети Образование

Дзеці – галоўнае багацце нашай краіны, таму ў навагоднія і калядныя святы ўся ўвага накіравана менавіта ім, дзецям. Няма нічога лепшага, чым падарыць дзіцяці радасць, выканаць самае запаветнае жаданне, уручыць падарункі, бачыць усмешку на іх тварах. Калектыў Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы  актыўна ўключыўся ў рэалізацыю мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”, якая стартавала 9 снежня.

Адкрыццё акцыі адбылося на цэнтральнай плошчы КСУП “Макараўцы” у аг.Канюхі. Дзед Мароз, Снягурачка і Снегавік павіншавалі ўсіх з надыходзячымі святамі і правялі гульнявую праграму.  Разам з казачнымі героямі спявалі, танцавалі,   удзельнічалі ў вясёлых гульнях і         карагодах. Усе атрымалі навагоднія   падарункі і цудоўны   святочны настрой.

Навагоднія цуды працягваюцца. Вучні пачатковых класаў адправіліся на экскурсію ў рэзідэнцыю Бераст-Зюзі і Мяцеліцы, якая размешчана у лагеры “Бераставіцкі”. Мора незабыўных эмоцый і яркіх уражанняў ад наведвання казачнай рэзідэнцыі надоўга застануцца ў памяці дзетак. Мы дзякуем кіраўніцтву КСУП “Макараўцы” за дапамогу ў арганізацыі цудоўнага свята.

Цікава і весела прайшлі навагоднія ранішнікі для выхаванцаў і вучняў, падрыхтаваныя навучэнцамі 7 і 11 класаў пад кіраўніцтвам педагогаў Л.А. Аўдзей, І.У. Лебядзевіч, Т.М. Славецкай. Дзеці разам з казачнымі героямі ўдзельнічалі ў конкурсах, гульнях, спявалі навагоднія песні, вадзілі карагоды.

Надоўга ў памяці дзяцей застануцца дабрачынныя раённая і абласная ёлка, у якіх прынялі ўдзел адзіннадцаць хлопчыкаў і дзяўчынак установы. Музычная казка і навагодняя праграма вакол прыгажуні ёлкі пакінулі  шмат станоўчых эмоцый.

А ўдзел у конкурснай гульнявой праграме «Навагодняя блытаніна», арганізаваная для работнікаў установы і іх дзяцей, дазволіла апынуцца ў чароўнай краіне. Дзеці разам з бацькамі вадзілі карагоды, гулялі ў гульні, жадалі адзін аднаму добрага настрою, выдатнай вучобы, здароўя. Усмешкамі свяціліся твары дзяцей і бацькоў. Дзядуля Мароз са Снягуркай ўручылі ўсім дзеткам салодкія падарункі.

Навуэнцы ўстановы былі запрошаны і на святочную праграму, арганізаваную філіялам па культурна-досугавай дзейнасці аг.Макараўцы. Гульні, конкурсы, песні, танцы падарылі дзецям радасць ад сустрэчы. На мерапрыемстве прысутнічалі ваенаслужачыя пагранічнай заставы №7, якія ўручылі ўдзельнікам аматарскага аб’яднання “Юны сябар пагранічніка” салодкія падарункі.

Не засталіся без увагі і дзеці з няпоўных, малазабяспечаных і мнагадзетных сямей. Члены валанцёрскага атрада “Данка” наведалі хлопчыкаў і дзяўчынак і павіншавалі са святам, уручылі падарункі, сабраныя ўсімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.

Конкурс навагодніх вырабаў, забавы, упрыгожванне ўстановы да свята, ранішнікі, гульні стваралі атмасферу радасці, вяселля, падарылі кожнаму дзіцяці святочны настрой і дапамаглі паверыць у цуд.

Акцыя працягваецца, дзяцей чакаюць новыя сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай, новыя забавы і святы.

Алена Будніцкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *