Казка і святочны канцэрт у Бераставіцкай школе мастацтваў

Лента новостей

У мінулы чацвер трыццаць дзевяць юных музыкантаў і мастакоў Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў прайшлі пасвячэнне ў першакласнікі. Па традыцыі гэтая падзея адбываецца падчас навагодняга канцэрта, у дзень правядзення якога школа мастацтваў гасцінна расчыняе дзверы для ўсіх жадаючых.
Музычная сустрэча пачалася з тэатралізаванай казкі на сучасны лад пад назвай “Калабок”, якую пад кіраўніцтвам Ірыны Серабраковай і Таццяны Алексяюк падрыхтавалі вучні Арцём Грамыка, Карына Сушко, Аляксандр Станкевіч, Павел Рыжко і настаўнікі Аксана Ярмак, Вольга Друмя і Дзмітрый Місюля. Менавіта яны і былі галоўнымі дзеючымі асобамі і персанажамі прадстаўлення. А потым сваімі творчымі дасягненнямі з гледачамі дзяліліся вучні музычнага аддзялення Дар’я Кіган, Надзея Рыгосік, Ілля Бутрыла, Юлія Рыжэўская, Вераніка Сунелік. Выступілі таксама малодшы і старэйшы дзіцячыя ўзорныя хоры “Манжэрок” (кір.Ірына Серабракова) і “Кампанэлі” (кір. Юлія Буката), ансамбль узорнага духавога аркестра “TUTTI” (кір.Вадзім Антоненка) і інструментальны ансамбль (кір.Вольга Друмя).
У фае школы была наладжана традыцыйная выстава малюнкаў вучняў мастацкага адзялення.
***
Навагоднія канцэрты адбыліся таксама ў Пагранічным і Эйсмантаўскім філіялах Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Святлана Ганчарова, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *