“ Каб не згасала памяць”

Культура Лента новостей

20Дзецям дашкольнага ўзросту, асабліва старэйшага, ужо даступна пачуццё павагі і любові да гісторыі свайго народа, роднага краю.
Першыя майскія дні ў Алекшыцкім яслях-садзе прайшлі ў творчай падрыхтоўцы да свята Вялікай Перамогі. З мэтай фарміравання ў падрастаючага пакалення маральных і патрыятычных якасцей былі праведзены гутаркі са старэйшымі дашкольнікамі аб подзвігах беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у час якіх разглядалі ілюстрацыі ў кнігах аб абароне Брэсцкай крэпасці. У кожнай групе аформлены куткі з гістарычнымі здымкамі аб вайне.
Разам з дзецьмі ў афармленні груп прынялі ўдзел і бацькі выхаванцаў. Тэматычныя выставы сумесных работ, прысвечаныя 70 — годдзю з Дня Перамогі, былі арганізаваны ва ўсіх групах. З асаблівай адказнасцю да ўдзелу ў выставах аднесліся сем’і Гражынскіх, Станішэўскіх, Шыла, Андрыянавых, Пазняк.
Галінкамі квітнеючай яблыні з чырвона-зялёнымі стужкамі ўпрыгожана была і дашкольная ўстанова.
А 8 мая старэйшыя дашкольнікі і школьнікі Алекшыцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у святочным мітынгу, усклалі кветкі да помніка загінуўшым вяскоўцам, павіншавалі ветэранаў са святам, сказаўшы ім шчырыя словы “Дзякуй за Перамогу.”
Таісія Пузевіч,
выхавальнік Алекшыцкага ясляў – сада



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *