Гэта крэда начальніка аддзялення паштовай сувязі “Алекшыцы” Святланы Прылуцкай. Яна – чалавек мясцовы, мае вялікі ўжо стаж работы і пастаянна клапоціцца, каб расла падпіска на перыядычныя выданні і вяскоўцы атрымлівалі змястоўную і цікавую інфармацыю аб падзеях у краіне, вобласці і раёне.
Пра “Бераставіцкую газету” Святлана Прылуцкая гаворыць так:
— “Раёнка” мне падабаецца. Там можна прачытаць пра гаспадаркі Бераставіччыны, пра людзей, пра тое, што адбываецца ў раёне. Цікава таксама, у каго юбілеі і дні нараджэння.
Тэкст і фота Ніны Наддэ