Спецыялісты цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі падрыхтавалі разам з выхаванцамі спецыяльнага класа святочнае мерапрыемства “Лепш за маму ў свеце няма ” да дня 8 сакавіка. Дзеці з любоўю чыталі вершы для сваіх матуль, праявілі акцёрскія здольнасці ў невялічкім прадстаўленні. І мамы не адставалі: прымалі актыўны ўдзел у конкурсах.
Напрыканцы свята матулям былі ўручаны падарункі, зробленыя рукамі іх дзяцей.
Лілія Стугіс, педагог
сацыяльны ЦКРН іР