З кнігай па жыцці

Лента новостей

Бібліятэкару чытальнай залы дзіцячай бібліятэкі-філіяла Дануце Лагада радасць і задавальненне прыносіць работа менавіта з юнымі чытачамі. І яны адказваюць ёй узаемнасцю. У дзіцячай  бібліятэцы Данута Здзіславаўна працуе  з 2004 года. У 2012-м скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

Значэнне бібліятэк у жыцці і гісторыі грамадства цяжка пераацаніць. Бібліятэкі па праву можна лічыць надзейнай памяццю ўсяго чалавецтва. Нягледзячы на імклівае развіццё інфармацыйных тэхналогій, яны працягваюць заставацца цэнтрамі інфармавання і асветы для самага шырокага кола насельніцтва, а прафесія бібліятэкара па-ранейшаму запатрабаваная. Чым жывуць сёння бібліятэкі і бібліятэкары? Што ўяўляе сабой Бераставіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма? Пра гэта наша размова з яе дырэктарам Таццянай Марцішэвіч.

–Таццяна Дзмітрыеўна, колькі сёння бібліятэк налічваецца ў раёне?
– У структуру Бераставіцкай РЦБС уваходзяць чатырнаццаць бібліятэк. Гэта цэнтральная раённая бібліятэка імя Восіпа Кавалеўскага, дзіцячая бібліятэка, а таксама Эйсмантаўская, Макараўская, Масалянская, Алекшыцкая, Пагранічная, Старадварэцкая, Лішкаўская і інтэграваныя са школьнымі Канюхоўская, Кватарская, Пархімаўская сельскія бібліятэкі. У рамках далейшай аптымізацыі сеткі ўстаноў культуры ў кастрычніку будзе спынена дзейнасць Красноўскай і Мацеевіцкай сельскіх бібліятэк.
Акрамя гэтага, у нас на працягу многіх гадоў разам са ста­цыянарнымі выкарыстоў­ваюцца і нестацыянарныя формы бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва. Да нестацыянарных адносіцца пункт выдачы кніг і

Дырэктар  Бераставіцкай РЦБС Таццяна Марцішэвіч – прафесіянал сваёй справы з больш чым 34-гадовым стажам. Гэта чалавек,  па-сапраўднаму ўлюбёны ў сваю работу, для якога кніга і чытанне – сэнс жыцця і працоўнай дзейнасці.

перыёдыкі ў Пыхоўчыцкім Доме сацыяльна-культурных паслуг, а з 2008 года наладжана работа перасоўнай бібліятэкі (бібліобуса), што, безумоўна, павысіла даступнасць бібліятэчных паслуг для жыхароў раёна. Бібліобус абслугоўвае чытачоў каля 60 вёсак па 12 маршрутах, што складае 50% ад агульнай колькасці населеных пунктаў раёна.

– Як лічыце, ці змянілася роля бібліятэчных устаноў у сувязі з інтэнсіўным развіццём інфармацыйных тэхналогій?
– Безумоўна, так. Сёння бібліятэка з’яўляецца сапраўдным інфармацыйным, адукацыйным і культурным цэнтрам, фарміруе інфармацыйныя рэсурсы згодна з запытамі чытачоў і сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёна. Сучаснаму карыстальніку неабходна не толькі якаснае камплектаванне бібліятэчных фондаў, але і ўвесь спектр інфармацыйных паслуг у аўтаматызаваным рэжыме. Усе бібліятэкі сістэмы камп’ютарызаваны і падключаны да сеткі інтэрнэт. У дзевяці бібліятэчных установах створаны мультымедыйныя цэнтры. У раённай цэнтральнай бібліятэцы, а таксама ў Пагранічнай, Эйсмантаўскай, Макараўскай, Старадва­рэцкай сельскіх біблія­тэках дзейнічаюць публіч­ныя цэнтры прававой інфар­мацыі, а ў дзвюх біблія­тэках працуюць інфармацыйна-адукацыйныя цэнтры. Яны забяспечаны электроннай базай прававой інфармацыі «Эталон-WIN», з дапамогай якой выконваецца асноўная частка запытаў прававой тэматыкі.

Бібліятэкара Лішкаўскай сельскай бібліятэкі Зою Якаўлеўну Хлебнікаву добра ведаюць у раёне. Яна не толькі вопытны бібліятэчны работнік з 27-гадовым працоўным стажам, але і актыўная ўдзельніца аматарскай творчасці. Дзякуючы яе старанням бібліятэка ў Лішках з’яўляецца сапраўдным культурным і інфармацыйным асяродкам, куды вельмі любяць прыходзіць  мясцовыя жыхары.

Раённая бібліятэка працуе з праграмай «Электронны каталог». У аўтаматызаваным рэжыме вядзецца апрацоўка новых паступленняў і іх бібліяграфічнае апісанне, а ў сельскіх жыхароў з’явіўся доступ да электроннага каталога райбібліятэкі, бо такая ж праграма ўстаноўлена ва ўсіх бібліятэках раёна. У вяскоўцаў з’явілася і магчымасць работы з персанальным камп’ютарам, карыстання паслугамі па раздрукоўцы патрэбнай інфармацыі, пошуку яе ў інтэрнэце, прагляду сваёй электроннай пошты, чытанне электронных кніг на дысках, прагляд кінафільмаў і г.д.
Бліжэй пазнаёміцца з працай бібліятэк сістэмы дапаможа вэб-сайт цэнтральнай раённай бібліятэкі (berest-lib.blogspot.com), створаны ў 2012 годзе.
– Камп’ютарызацыя і аўта­­матызацыя многіх біблія­тэчных працэсаў патрабуюць ад бібліятэкараў пэўных навыкаў. Якімі якасцямі сёння павінен валодаць бібліятэчны работнік?
– Наша прафесія шматгранная. Бібліятэкар сёння, як, зрэшты, і ва ўсе часы, павінен арыентавацца ў многіх галінах ведаў. Ад яго густу, эрудыцыі, кругагляду залежыць якасць абслугоўвання. У бібліятэках нашага раёна працуюць граматныя, адказныя і ўважлівыя людзі, якія заўсёды ідуць на кантакт з чытачамі, даюць рэка­мендацыі па выбары кніг, а часам і жыццёвыя парады. Аднак сёння бібліятэкар павінен валодаць яшчэ і асноўнымі камп’ютарнымі пра­грамамі, умець карыстацца інтэрнэтам, каб прадаставіць чытачам патрэбную інфармацыю ў поўным аб’ёме. І наш калектыў імкнецца ісці ў нагу з часам, каб адпавядаць усім гэтым якасцям. Дарэчы, у Бераставіцкай РЦБС працуюць 29 бібліятэчных работнікаў, у тым ліку з вышэйшай адукацыяй 14 чалавек, з сярэдняй спецыяльнай – 15, двое завочна вучацца ў Беларускім дзяржаўным уні­версітэце культуры і мастацтваў і адзін супрацоўнік – у Гро­дзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
– Таццяна Дзміт­рыеўна, а які ён сён­ня, сучасны чытач?

Наталля Прохар – бібліятэкар Канюхоўскай інтэграванай бібліятэкі. Жанчына толькі пяць гадоў працуе на гэтай пасадзе, але ўжо зарэкамендавала сябе як старанны, адказны работнік. Наталля Аляксееўна – чалавек творчы і ініцыятыўны. Яна  праводзіць шмат цікавых мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў, прывівае школьнікам любоў да кнігі і роднага слова. Завочна скончыла Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў.

– У нас шмат чытаюць людзі сталага ўзросту, дзеці і падлеткі да 15 гадоў. Найбольшую групу чытачоў складаюць людзі 35-40 гадоў. За апошні час узрасла колькасць чытачоў, і асабліва сярод моладзі, якія звяртаюцца ў бібліятэку толькі для самаадукацыі, за падручнікамі і даведнікамі. І менш сталі чытаць мастацкую класічную і сучасную літаратуру.
– Як, па-вашаму, можна далучыць да чытання маладых?
– Перш за ўсё, цікавай літаратурай, у тым ліку і на электронных носьбітах. Неабходна задавальняць вольны час моладзі і праз іншыя формы работы. Дарэчы, гэта яшчэ адна наша функцыя. Пры бібліятэках раёна створаны і дзейнічаюць 16 аматарскіх аб’яднанняў розных напрамкаў.
У райбібліятэцы для жадаючых праводзім краязнаўчыя экскурсіі, бо ў нас ёсць што паказаць і пра што расказаць наведвальнікам, наладжваем выставы вырабаў творчых людзей раёна, займаемся выдавецкай дзейнасцю.
–Таццяна Дзмітрыеўна, што пажадаеце сваім калегам напярэдадні прафесійнага свята?
– Творчага запалу і фінансавага дабрабыту, толькі прыемных эмоцый ад сустрэч з чытачамі і знаёмства з новай якаснай літаратурай. А яшчэ хачу павіншаваць з Днём бібліятэк усіх аматараў кнігі. Лічу, што інтэрнэт ніколі не заменіць адпачынак з добрай кніжкай у руках.

Гутарыла
Святлана Ганчарова,
фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *