6-7 сакавіка ў Гродне на вучэбна-трэніровачнай базе «Нёман» адбыўся адкрыты Кубак Гродзенскага абласнога спартыўнага клуба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 1997-1998 гг. нараджэння і маладзейшых. У спаборніцтвах прынялі ўдзел спартыўныя школы прафсаюзаў з Гродна, Ашмян, Абухава, Ваўкавыска. У ліку ўдзельнікаў былі і спартсмены з Бераста-віцкай раённай ДЮСШ прафсаюзаў.
Па выніках двухдзённай барацьбы яны занялі 1-ае агульнакаманднае месца. У асабістым заліку нашы барцы таксама паказалі добрыя вынікі. Першыя месцы занялі Паліна і Сабіна Цан, Аляксей Сірош (Малабераставіцкая СШ), Анастасія Барташук (Пархімаўская БШ).
Дырэкцыя ДЮСШ выражае падзяку старшыні СВК “Малабераставіцкі элітгас” А.П.Коханаву, дырэктару Бераставіцкага масласырзавода І.І.Блашко, а таксама старшыні СВК “Пархімаўцы” за аказаную дапамогу ў правядзенні вучэбна-трэніровачных збораў і ўдзел у Кубку па вольнай барацьбе.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ