“Зямлі роднай – наш клопат”

Лента новостей Образование

Завяршыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Зямлі роднай – наш клопат”, які праводзіўся з мэтай выхавання экалагічнай культуры школьнікаў, выяўлення і падтрымкі вучняў, якія праяўляюць цікавасць да даследчай дзейнасці, а таксама даў магчымасць прадэманстраваць дасягненні ў вобласці раслінаводства, кветкаводства і  экалогіі. Для ўдзелу ў ім было прадстаўлена 112 работ, у тым ліку, і з нашага раёна.
Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Апунік паведаміла, што бераставіцкія ўдзельнікі конкурсу не засталіся без узнагарод. У намінацыі “Дары восені” (лепшая выставачная экспазіцыя) адзначаны дыпломам другой ступені аддзел адукацыі, спорту і турызму Бераставіцкага райвыканкама. У намінацыі “Асенняя казка” (конкурс на лепшае прадстаўленне рэканструкцыі жывёл, казачных герояў, выкананых з пладоў, ягад, гародніны і дэкаратыўных кветак) трэцяе месца занялі Юлія Карповіч і Таццяна Ільючак з Вялікабераставіцкай СШ.
Конкурс на лепшую даследчую работу з палявымі, пладова-ягаднымі, дэкаратыўнымі культурамі і  агароднінай праводзіўся ў намінацыі “Юны натураліст – 2013”.
Трэцяе месца ў гэтай намінацыі заняла Ганна Пясецкая з Паплаўскага ясляў-сада-БШ (кіраўнік – В.У.Баярчук).
Ірына МІКЛАШ


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *