Здымак палаца Касакоўскіх даслаў чытач з Падмаскоўя

Из истории земли Берестовицкой Культура Лента новостей

Гэты здымак палаца Касакоўскіх прыслаў нам у рэдакцыю па электроннай пошце Юрый Рудзяк з Падмаскоўя. Ён наш зямляк, родам з Шаляпкоў. Пра сябе Юрый Рыгоравіч напісаў, што ён закончыў школу ў Вялікай Бераставіцы ў 1980 годзе, служыў у арміі. Успамінае, што пра яго ў свой час пісала нават раённая газета “За камунізм”. А ў кнізе “Памяць” ёсць артыкул пра яго дзеда Андрэя Сцяпанавіча Леваненю, які пражыў 100 гадоў. Дзед расказваў унуку, што ён бачыў Леніна на вакзале ў Пецярбурзе. Другі дед Юрыя, Міхаіл Іосіфавіч Рудяк, быў удзельнікам вайны, штурмаваў Кёнігзберг. Юрый Рыгоравіч захапляецца калекцыяніраваннем паштовак пра Гродна, а гэты здымак купіў на аукцыёне.

Сяргей Хілюта



5 комментариев по теме “Здымак палаца Касакоўскіх даслаў чытач з Падмаскоўя

  1. Гэта тыльны бок палацу. Як відаць, ззаду яго была летняя альтанка (веранда). Палац знаходзіўся прыкладна на тым месцы, дзе цяпер авальны газон (кветнік) перад старым корпусам раённай бальніцы, развёрнуты «тварам» (фасадам) да ўяздной брамы і алеі. Тыльная частка з альтанкай была накіравана на парк і Чваракі Дарэчы, уяздная брама праглядваецца праз дрэвы на здымке.

  2. Фотаздымак шыкоўны.Паходзіць ён з таго самага фотаальбома графа Станіслава Казіміра Касакоўскага (зроблены самым графам у 1900 г.),які экспанаваўся на прэстыжнай царскай выставе ў Варшаве. У гэтым альбоме ёсць таксама вадзяны мураваны млын Касакоўскіх у мястэчку, а таксама выгляд новага палацу ад фасаду. Гэты здымак палацу ад фасаду змешчаны ў адным з папярэдніх артыкулаў http://www.beresta.by/?p=14922. Калі ўважліва прыглядзецца пры павелічэнні на здымакі, то на абодвух можна ўбачыць доўгую драбіну, прыстаўленую збоку да сцяны будынка,а таксама адчыненыя вокны.Гэта гаворыць аб тым, што здымкі палацу былі зробленыя ў адзін час у толькі ў розных ракурсах. На той момант у палацы праводзілісь канчатковыя аддзелачныя работы.
    Дзякую нашаму земляку, ўладальніку цікквага фотаздымка.

  3. Замечательный снимок. Пожалуй лучший из снимков Берестовицкого дворца, который довелось видеть.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *