За рулём магутнага “Лексіёна” — вопытны механізатар

Лента новостей

IMG_4835Магутны “Лексіён-580”, на якім вопытны механізатар СВК імя Варанецкага Антон Іядкоўскі адпрацаваў на ўрадлівых палетках роднай гаспадаркі ўжо 9 гадоў, стаіць зараз на захаванні, адпачывае і чакае рамонту і догляду. Шмат разоў мне даводзілася бачыць Антона Станіслававіча на ўборцы рапсу, збожжавых, кукурузы, і кожны раз можна было палюбавацца, як роўна рухаецца камбайн, як упэўнена адчувае сябе гэты руплівы чалавек за яго штурвалам.
Кожны год чарговага жніва камбайнеры чакаюць, стараюцца ўбраць новы багаты ўраджай як мага хутчэй і без страт. Як прыемна бывае паглядзець на збожжа, якое залатым патокам льецца ў грузавікі! А жніво ніколі лёгкім не бывае, пасля гарачай напружанай пары трэба добра паклапаціцца пра вытворчую тэхніку, каб і наступны год сустрэць сезон ва “ўсеўзбраенні”.
— Антон Станіслававіч, Вы працуеце з 1988 года, за гэты час сталі вельмі дасведчаным чалавекам у сваёй справе і тэхніку любіце ад душы, — гавару. – А адкажыце, калі ласка, на “дылетанцкае” пытанне. Камбайн працуе на хлебнай ніве два-тры тыдні, а машына ездзіць круглы год у любое надвор’е, тым не менш машыну не трэба так часта рамантаваць, як камбайны. Іх пасля кожнага сезону рамантуюць? Чаму?
Мой субяседнік усміхаецца. І адказвае так:
— Дык нагрузка ж на іх непараўнальная! Легкавая машына проста едзе, а энерганасычаны камбайн малоціць тысячы тон збожжа – і рапс, і пшаніцу, і кукурузу. Ён такі “працаўнік”, што пашукаць! Пра яго ж яшчэ як клапаціцца трэба. Палі ж таксама розныя бываюць… Камбайнер паказвае мне “баявыя шрамы” машыны. Сапраўды, рознае здараецца. Рамонт залежыць ад многіх складаючых – сродкаў, забеспячэння запчасткамі. У гаспадарках рэспублікі складваецца розная карціна. Здаралася, у некаторых сельгаскааператывах не ўся тэхніка была падрыхтавана да жніва. У СВК ж імя Варанецкага працуюць сапраўдныя гаспадары. Людзі тут цвёрда стаяць на зямлі, любяць яе і шануюць, і яна спаўна ім аддзячвае за клопат. Дагледжаны камбайн Антона Іядкоўскага і ў наступным годзе здыме шчодры ўраджай. Пра гэта паклапоціцца моцная каманда аграрыяў, шаноўных нашых вяскоўцаў.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *