Захоўваць Канстытуцыю – умацоўваць дзяржаўнасць

Лента новостей

Штогод 15 сакавіка наша краіна адзначае Дзень Канстытуцыі – свята дзяржаўнасці, законнасці і суверэнітэту.
Для любой краіны Канстытуцыя – гэта сімвал незалежнасці, важны фактар кансалідацыі грамадства, захоўвання ў ім грамадзянскай згоды, міру і стабільнасці.
Ведаць свае правы і абавязкі павінен кожны грамадзянін нашай краіны, нават самы маленькі. І пачынаць вывучаць іх неабходна са школьнага ўзросту.
Да Дня Канстытуцыі ў навучальных установах прымеркаваны шэраг выхаваўчых мерапрыемстваў, якія маюць на мэце павышэнне прававой культуры дзяцей і падлеткаў. Гэта і інфармацыйныя гадзіны, і віктарыны на веданне Асноўнага Закона, і круглыя сталы, і дыспуты.
У Вялікабераставіцкай сярэдняй школе напярэдадні Дня Канстытуцыі сустрэчу з маладымі людзьмі правёў начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Віталь Болдак. Сам настаўнік грамадазнаўства па адукацыі, Віталь Уладзіміравіч пастараўся растлумачыць школьнікам, што ўключае ў сябе паняцце “грама-дзянства”, якія правы і абавязкі маюць па Канстытуцыі грамадзяне Беларусі, што яны павінны рабіць для ўмацавання дзяржаўнасці.
Расказаў ён і пра акцыю “Мы – грамадзяне Беларусі”, якая праводзіцца з мэтай уручэння пашпартоў юнакам і дзяўчатам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі, што яны як грама-дзяне Беларусі могуць зрабіць для сваёй краіны, і прыйшлі да высновы, што паважаць і выконваць Канстытуцыю – значыць, паважаць сваю дзяржаву, паважаць самога сябе. Бо з чалавекам, які не ведае сваіх правоў і абавязкаў, ніхто не будзе лічыцца.
Віталь Уладзіміравіч заклікаў маладых людзей вывучаць заканадаўства, выхоўваць у сабе дух павагі да закона і заўсёды займаць актыўную жыццёвую пазіцыю, каб быць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *