Захаваць для будучыні

Лента новостей

Штогод у трэці аўторак верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень міру – дзень, які прызваны звярнуць асаблівую ўвагу грамадскасці на праблему захавання міру і спакою ва ўсім свеце. Бо нават і ў мірны час у розных кутках зямнога шара ўзнікаюць ваенныя канфлікты, гучаць стрэлы, гінуць людзі. Але мір у шырокім сэнсе слова не азначае проста адсутнасць вайны. Ён павінен быць не толькі на ўсёй зямлі, але і ў кожным доме, у кожнай сям’і, у кожнай чалавечай душы. Таму справа кожнага з нас – клапаціцца пра захаванне міру, праяўляць міласэрнасць, спачуванне, дапамагаць тым, хто апынуўся ў бядзе. І адна з магчымасцяў уключыцца ў дабрачынныя справы — падтрымаць Беларускі фонд міру. Менавіта гэта арганізацыя прызвана мабілізаваць сродкі і намаганні грамадскасці дзеля ўмацавання міру, узаемаразумення і згоды паміж людзьмі, прапагандаваць ідэі гуманізму і міласэрнасці. Ужо больш за 50 гадоў Фонд існуе і рэалізуе свае дабрачынныя праграмы выключна за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян, арганізацый і прадпрыемстваў.

— За мінулы перыяд гэтага года, — гаворыць старшыня праўлення раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Валянцін Арцюхевіч, — наша раённая арганізацыя сабрала амаль 6 мільёнаў рублёў ахвяраванняў. Удзел у зборы сродкаў прынялі 32 арганізацыі нашага раёна. Асаблівую ўдзячнасць за найбольшы ўклад я хачу выказаць калектывам сельгаскааператываў “Пархімаўцы” (У.С.Анішчык), “Макараўцы” (М.І.Лохман), “Алекшыцы” (В.Э.Паўлюкевіч), імя Варанецкага (І.І.Колас), Бераставіцкай ЦРБ (С.З.Сарасек), ад-дзела адукацыі райвыканкама (А.Р.Буткевіч) і усіх устаноў адукацыі раёна, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (в.а. В.В.Філон), раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (А.М.Клімуць), раённага ваеннага камісарыята (С.У.Гішман), раённага вузла электрасувязі (М.М.Жлабовіч), цэха прыроднага і звадкаванага газу (А.Ф.Давыдзік), рэдакцыі “Бераставіцкай газеты” (З.В.Самкова), ДРБУ – 160 (У.А.Арцюхевіч). Хачу адзначыць, што сабраныя грашовыя сродкі не залежваліся на рахунку Фонду, а адразу накіроўваліся на дабрачынныя мэты. Амаль 4 мільёна рублёў з іх выдзелена на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы педыятрычнага аддзялення ЦРБ. Па выніках другога паўгоддзя 2011-2012 навучальнага года за высокія паказчыкі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сваёй навучальнай установы стыпендыі Беларускага фонду міру былі ўручаны адзінаццацікласніцам, цяпер ужо выпускніцам, Вялікабераставіцкай СШ Юліі Апунік і Вераніцы Ігнацюк. Таксама вы-дзяляліся сродкі для заахвочвання пераможцаў раённага этапу абласнога краязнаўчага конкурсу “Галасы гісторыі”.
Не застаецца ўбаку раённая арганізацыя Беларускага фонду міру і ад значымых палітычных падзей у краіне, адзначыў Валянцін Аляксеевіч. Прадстаўнікі арганізацыі накіраваны ў склад усіх 15 участковых выбарчых камісій і будуць працаваць у час выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У канцы красавіка прайшоў справаздачна-выбарчы сход раённай арганізацыі, істотна змя-ніўся склад праўлення, што дасць, як спадзяецца яго старшыня, станоўчы эфект і новы імпульс для дабрачынных спраў Беларускага фонду міру на мясцовым узроўні.
Дарэчы, яшчэ адна нагода адзначыць Дзень міру будзе ў нас і 21 верасня – гэты дзень Генеральная Асамблея ААН абвясціла ў 1982 годзе Міжнародным днём міру. Менавіта яму прысвечаны і сацыяльна-творчы марафон “Марш міру па роднай зямлі”, ініцыятарамі якога выступілі Беларускі фонд міру і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Марафон стартаваў 3 верасня ў горадзе Мар’іна Горка (Мінская вобласць), яго ўдзельнікі пранясуць эстафету міру праз такія гарады Беларусі як Наваполацк (Віцебская вобласць), Брагін, Нароўля, Хойнікі (Гомельская вобласць), Смаргонь (Гродзенская вобласць), Касцюковічы, Слаўгарад (Магілёўская вобласць) і завершаць у Мінску. Галоўны лейтматыў праекта – зварот моладзі Беларусі да маладых людзей усёй планеты з просьбай задумацца аб міры на Зямлі і зрабіць усё магчымае для яго захавання.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *