“Захавай прыроду!”

Лента новостей

— менавіта пад такой назвай з 1 па 18 мая ў Гродне праходзіў абласны конкурс сацыяльнай рэкламы. Свае творчыя работы ўдзельнікі конкурсу прадстаўлялі ў чатырох намінацыях — “Каляндар”, “Постэр”, “Закладка”, “Агітбрыгада” — пад агульнай тэмай “Крыніца здароўя — прырода”. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы ўлічвала адпаведнасць крытэрыям, актуальнасць зместу выкананых работ, ступень эмацыянальнага ўздзеяння.
Свае работы на ім прадставілі і вучні з нашага раёна. У намінацыі “Каляндар” 1 месца заняла група вучняў з Масалянскага-ясляў-сада-сярэдняй школы (кіраўнікі У.П.Курчыцкі і Н.У.Мароз). Школьнікі падрыхтавалі шматстаронкавы каляндар, які ўдала спалучыў у сабе прыродную, гістарычную і паэтычную тэматыкі. У гэтай жа намінацыі граматай была адзначана работа вучняў з Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы пад кіраўніцтвам настаўнікаў М.Р.Бурай і В.М.Кулісевіч.
У намінацыі “Агітбрыгада” 1 месца заняў калектыў вучняў з Алекшыцкай СШ пад кіраўніцтвам Т.М.Дудко.

Падведзены вынікі
экалагічнага інтэрнэт-конкурсу

На мінулым тыдні група вучняў з нашага раёна прыняла ўдзел у другім этапе рэспубліканскага экалагічнага інтэрнэт-конкурсу, які праходзіў на працягу двух месяцаў — з 26 сакавіка па 24 мая. Конкурс праводзіўся Рэспуб-ліканскім экалагічным цэнтрам дзяцей і юнацтва з мэтай выяўлення і падтрымкі найбольш здольных і адораных школьнікаў.
Першы этап конкурсу ладзіўся завочна — у форме алімпіяды. Ад удзельнікаў патрабавалася выканаць тэставыя заданні, якія дазволілі вызначыць агульны ўзровень эрудыраванасці ў сферы экалогіі і біялогіі.
У другім этапе — праектна-даследчым — прынялі ўдзел пераможцы першага тура. Удзельнікі падрыхтавалі да абароны праекты — стэндавыя даклады па адной з прапанаваных тэм. Наш раён годна прадставілі Аляксей Кучынскі і Кацярына Сініца пад кіраўніцтвам А.А.Хілюта (Пархімаўская БШ), Ганна Семаковіч пад кіраўніцтвам В.У.Баярчук (Паплаўскі яслі-сад-базавая школа).
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *