Задача–выканаць прагнозныя паказчыкі

Актуально

Абласнога семінара па выніках работы ў жывёлагадоўлі за 7 месяцаў гэтага года і задачах на бліжэйшую  перспектыву, які адбыўся на базе нашага раёна 7 жніўня, у гаспадарках Бераста-віччыны чакалі і да яго грунтоўна рыхтаваліся. Мерапрыемства  атрымалася  вельмі цікавым.
У рабоце семінара прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Гро-дзенскага аблвыканкама Іван Жук, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Міраслаў Сарасек і яго  намеснік Аляксандр Вайцяховіч, спецыялісты абласных службаў, старшыні райвыканкамаў вобласці, намеснікі начальнікаў упраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкамаў, галоўныя ветурачы раёнаў і іншыя.
Удзельнікі мерапрыемства сабраліся напачатку ў зале Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Старшыня Бераставіцкага райвыканкама Міхаіл Сіцько расказаў аб рабоце па павышэнню эфектыўнасці вытворчасці ў аграрным сектары раёна.  Затым работнікамі камітэта па сель-скай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама быў прадстаўлены прысутным  праект новых малочнатаварных ферм.  Іх у вобласці плануецца пачаць будаваць да канца гэтага года 17. Гэты праект выклікаў ажыўленую дыскусію. Пакуль ён яшчэ распрацоўваецца, адзначалася, яго можна змяніць, улічваючы пажаданні спецыялістаў. У сённяшніх умовах нельга выдаткоўваць вялікія грошы на “раскошныя фермы”, галоўнае, каб яны былі зручныя і функцыянальныя. Было ўлічана пажаданне, каб на комплексах выдзяляўся ізалятар для хворай жывёлы. Гэта адна з умоў добрай прафілактычнай і лячэбнай работы.  Вялікім па памерах яго вырашылі не рабіць, таму што,  калі догляд за жывёлай належны, патрэбы ў значнай яго плошчы  няма.
Затым удзельнікі семінара праехалі па розных  маршрутах па гаспадарках  раёна.
Напрыклад, вельмі добрыя ўражанні засталіся ў наведвальнікаў ад жывёлагадоўчых аб’ектаў у СВК “Алекшыцы”,  імя Варанецкага і РУСП “Масаляны”.
— Шмат работы праведзена па ўдасканаленні вы-творчасці, — падзяліўся сваімі думкамі былы старшыня Бераставіцкага райвыканкама Ян Васілеўскі. – Тут жывуць і працуюць нераўнадушныя да сваёй справы людзі, таму заканамерна чакаць ад іх яшчэ лепшых вынікаў, для чаго створана моцная матэрыяльная база.
А вось што сказаў намеснік  старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Аляксандр Вайцяховіч:
— З Бераставіцкім раёнам мы супрацоўнічаем даўно і канструктыўна. Мяркую, што патэнцыял развіцця жывёлагадоўлі і “чалавечы фактар”  тут багатыя,  і па-стаўленыя на будучае  задачы будуць выкананы.
Цікавая задумка ўвасабляецца ў жыццё ў СВК “Алекшыцы”. Тут вырошчваюцца цяляты мясных парод, каб не набываць іх за межамі раёна.
Як пажартаваў старшыня гаспадаркі Валерый Паўлюкевіч, такі маладняк выдзяляецца адменным апетытам, таму варта чакаць, што з яго будзе  добрая жывёла. І займаюцца гэтай справай зацікаўленыя, адказныя людзі.
Комплекс па вырошчванню і адкорму буйной рагатай жывёлы ў гаспадарцы – адзін з лепшых у рэспубліцы. І вынікі работы, і да-гледжаная тэрыторыя з дэкаратыўнымі зялёнымі насаджэннямі і яркімі агеньчыкамі кветак на клумбах сведчаць аб тым, што працуюць тут сапраўдныя гаспадары.
На малочнатаварным комлексе  “Алекшыцы”, які эксплуатуецца ўжо чацвёрты год,    удзельнікі семінара агледзелі ўвесь ланцужок вытворчага працэсу. Даільная зала тут чэшская – “Фармтэк”. Абсталяванне вельмі зручнае. Каровы карыстаюцца актыўным мацыёнам. Выконваючы абавязкі галоўнага заатэхніка СВК “Алекшыцы” Уладзімір Карытца запэўніў, што калектыў гатовы да вытворчасці малака класа “Экстра”.
У СВК імя Варанецкага прысутныя пабывалі на малочнатаварным комлексе “Рымуцеўцы”. Аб’ект працуе стабільна. Адным з актуальных пытанняў, якія тут  ўздымаліся, было абслугоўванне даільнага абсталявання.
У РУСП “Масаляны”   удзельнікі мерапрыемства цікавіліся ўтрыманнем жывёлы. Малочнатаварны комплекс тут новы. Напры-клад, людзям было цікава даведацца пра тое, што каровы спяць  на спецыяльных матах, падобных на спартыўныя. Яны воданепранікальныя, дэзінфіцыруюцца. Намеснік генеральнага дырэктара УП “Гродзенская аблсельгастэхніка” Аляксандр Карась  правёў тут прэзентацыю па абслугоўванню і  эксплуатацыі даільнага абсталявання.
Пасля аб’езду аб’ектаў адбылося падвядзенне вынікаў. Станоўча ацаніў убачанае ў гаспадарках нашага раёна старшыня Смаргонскага райвыканкама Мечыслаў Гой.
Пра вырошчванне цялушак групы ўзнаўлення статка з прывагай 850-900 грамаў у суткі расказала  галоўны заатэхнік аграфірмы «Стары Дворац»  Ганна Анішчык. Гутарка ішла таксама пра захаванне тэхналогій вытворчасці,  пра паказчыкі ў жывёлагадоўлі вобласці за 7 месяцаў гэтага года і задачы на бліжэйшае  будучае.  Бераставіччына годна выглядае ў вобласці ў параўнанні з іншымі, але неабходна неадкладна надаць самую пільную ўвагу выкананню пастаўленых задач. Напрыклад, прагнозны паказчык росту вытворчасці малака ў раёне на 2010 год – 108%, за 7 месяцаў гэтага ён аказаўся 104,7%. 
На здымках: старшыня Бераставіцкага райвыканкама Міхаіл Сіцько, першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Міраслаў Сарасек;   на малочнатаварным комплексе “Алекшыцы” у час агляду даільнай залы; прэзентацыя  па  абслугоўванню  даільнага абсталявання ў РУСП “Масаляны”. 
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *