“Жыць у пазітыве!”

Лента новостей

00

Жыццё. Што можа быць больш каштоўным за яго? Адказ на гэта, здавалася б, простае на першы погляд пытанне прыходзіць, на жаль, не адразу і не ўсім. І толькі для тых, хто блізка сутыкаўся з праблемай жыцця і смерці, хто стаяў перад страшным выбарам, жыццё набывае асаблівую, ні з чым не параўнальную каштоўнасць.

Суіцыдальныя паводзіны з’яўляюцца складанай філасофскай, этычнай, сацыяльнай і медыцынскай праблемай. Штогод у свеце здзяйсняецца каля 1 мільёна самагубстваў і прыкладна ў 10 разоў больш суіцыдальных спробаў. Самагубства, як прычына смерці, займае другое месца пасля дарожна-транспартных здарэнняў ва ўзроставым дыяпазоне 15-35 гадоў у Еўропе. Менавіта Сусветны дзень прадухілення самагубстваў, які адзначаецца 10 верасня, ставіць сваёй мэтай яшчэ раз звярнуць увагу на праблему суіцыда, асабліва сярод падлеткаў.
Гэтую ж мэту мелі на ўвазе і аргані­затары акцыі пад назвай “Жыць у пазітыве!”. Супрацоўнікі аддзела па рабоце з моладдзю раённага Дома культуры на чале з начальнікам ад­дзела Веранікай Грахоўскай пра­­вялі для вучняў 8-10 класаў Вялікабераставіцкай СШ мерапрыемства, на якое запрасілі фельчара-валеолага Бераставіцкай ЦРБ На­дзею Леська і псіхіятра-нарколага Жанну Цітову. Лекцыі спецыялістаў не пакінулі страшакласнікаў абыякавымі. Жудасная статыстыка, уражваючыя відэаролікі, прадастаўленыя ў тым ліку і раённым Домам кіно, напэўна ж, прымусілі многіх падлеткаў задумацца аб сапраўднай каштоўнасці жыцця.
Як сімвал жыццярадаснасці і пазітыву, работнікі РДК павязалі на руку ўсім юным гасцям каляровую стужку (на здымку), раздалі лістоўку-памятку, а напрыканцы мерарыемства на вялікім плакаце дзеці абмалявалі сваю далонь у знак еднасці і разумення значнай і хвалюючай праблемы стагоддзя.

Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *