Жыхарка Бераставіцкага раёна ўзнагароджана ордэнам Маці

Актуально Лента новостей Местная власть Общество

Дзень маці стаў двайным святам для жыхаркі аграгарадка Пархімаўцы Алены Сакалоўскай. У гэты дзень яна ва ўрачыстай абстаноўцы атрымала ордэн Маці.

Уручыць ордэн Маці ў кантору КСУП “Пархімаўцы”, куды запрасілі мнагадзетную маму, прыехаў старшыня Бераставіцкага раённага  Савета дэпутатаў Міхаіл Пісарык. Міхаіл Віктаравіч павіншаваў усіх прысутных жанчын з Днём маці, пажадаў ім здароўя, шчасця і дабрабыту. Асаблівыя словы ўдзячнасці за нялёгкую мацярынскую працу ён скіраваў, вядома ж,  Алене Сакалоўскай і ўручыў ёй кветкі і заслужаны ордэн Маці.

Алена Славянінаўна да выхаду ў адпачынак па догляду за дзіцём працавала аператарам машыннага даення на ферме “Канчаны” ў  КСУП “Пархімаўцы”. У яе сям’і нарадзілася і выхоўваецца пяць дзяцей. Старэйшаму сыну Уладзіславу 22 гады, ён  ужо жанаты, жыве асобна і мае сваю дачку, дачцэ Карыне 17 гадоў, яна вучыцца ў гуманітарным каледжы, Даша – дзевяцікласніца, трохгадовы Сямён  ходзіць у  дзіцячы сад, а малодшаму Паўлу год і шэсць месяцаў, ён падрастае і выхоўваецца дома, з мамай.
— Атрымаць ордэн Маці  для мяне вялікае хваляванне і гонар, — адзначыла Алена Славянінаўна, —  я рада, што дзяржава не забывае мнагадзетныя сем’і і аказвае нам неабходную падтрымку, а мы, у сваю чаргу, будзем старацца выхаваць нашых дзяцей годнымі грамадзянамі.  
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *