Навучэнцы Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў- лаўрэаты конкурсаў «Жывая музыка» і «Залатыя таленты Мадрыда-2021»

Культура Лента новостей

Дыстанцыйныя конкурсы набылі асаблівую папулярнасць па прычыне бурнага развіцця інфармацыйных тэхналогій, а ў апошні час – яшчэ і з-за эпідэміі каронавіруснай інфекцыі, якая паўплывала на актыўны ўдзел юных талентаў у творчым спаборніцтве.
Для навучэнцаў Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў чарговай магчымасцю паказаць вынікі працы выкладчыкаў і вучняў сталі міжнародныя конкурсы ў Расіі і ў Іспаніі.


Навучэнец 6 класа баяна Глеб Улейчык (настаўнік Д. С. Барташэвіч) стаў уладальнікам дыплома лаўрэата I ступені Міжнароднага Усерасійскага конкурсу інструментальнага выканальніцтва «Жывая музыка», які праводзіцца Цэнтрам педагагічнага майстэрства «Новыя ідэі».


Паспяхова прадставілі свае праграмы ўзорны эстрадна-інструментальны ансамбль «Tutti», юныя духавікі Кірыл Навумчык і Любоў Антоненка (настаўнік В.Б. Антоненка), а таксама вакалістка Ангеліна Кавальчук (настаўнік Т.А. Кулік) на Міжнародным музычным конкурсе «Golden Talents of Madrid-2021», які праходзіць штогод у Іспаніі. З-за карантыну конкурс адбыўся ў онлайн-фармаце. Удзел у ім прынялі 1200 удзельнікаў з 11 краін.
У намінацыі «інструментальнае выканальніцтва» ансамбль «Tutti» і Кірыл Навумчык сталі ўладальнікамі дыпломаў лаўрэатаў I ступені, Любоў Антоненка – дыплома лаўрэата II ступені.
У намінацыі «вакальнае выканальніцтва» ў Ангеліны Кавальчук таксама дыплом лаўрэата I ступені.

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *