Жніво на Бераставіччыне закончылася

Лента новостей

Не чуваць ужо на палях Бераставіччыны рокату магутных камбайнаў, а пад пяшчотнымі промнямі сонца адлівае золатам пожня. Жніво паспяхова закончана і саступіла месца спрадвечнай чарадзе наступных важных сялянскіх работ. У раёне сеюць азімы рапс. А ў спаборніцтве ў перыяд з 5 па 12 жніўня ў групе камбайнаў “Лексіён” перамог экіпаж Аляксандра Іваноўскага і Мікалая Ясюлі з РУСП “Масаляны” (намалацілі 631 тону збожжа), у групе камбайнаў “Ліда — 1300” перамаглі Аляксандр і Дзмітрый Якімовіч таксама з гэтай жа гаспадаркі (316 тон). У групе камбайнаў “Джон Дзір”, “Мега — 208”, “Ліда — 1600” лепшым стаў экіпаж Юрыя Багдзея і Сяргея Шульца з СВП “АграМір” (574 тоны).
Не менш важны і ўклад тых, хто адвозіў збожжа. Сярод вадзіцеляў пераможцам стаў Васіль Легашчоў з СВК імя Варанецкага, які на машыне ГАЗ – САЗ за гэты ж перыяд перавёз 805 тон.
Пераможцы ўзнагароджаны Падзячнымі пісьмамі райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК, а таксама каштоўнымі падарункамі. Шчыра віншуем.

Завяршыўшы ўборку ў сваіх гаспадарках, бераставіцкія аграрыі адправіліся на дапамогу карэліцкім земляробам. З СВК “Макараўцы” 12 жніўня ў Карэліцкі раён у СВК імя Чарняхоўскага адправіўся экіпаж КЗС – 1218 Аляксея Паўлава і Антона Саўко. Туды ж паехалі экіпажы камбайна “Джон Дзір – 9640” з СВК “Малабераставіцкі элітгас” Мікалая Касаўца і Аляксандра Сцепанчука, а таксама старшы камбайнер Андрэй Клімчук і Аляксандр Марчук КЗС – 1218 з СВК “Цецяроўка”.
А птушкафабрыцы «Чырвонаармейскай» з гэтага ж раёна дапамагаюць Сяргей і Андрэй Гоўсь на камбайне КЗС – 1218 з СВК “Алекшыцы”, а таксама Віктар Антуховіч і Валянцін Данільчык з аграфірмы “Стары Дворац”.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *