— так характарызуе старасту вёскі Айцова Алу Станіславаўну Жыгмант старшыня Малабараставіцкага сельсавета А.А.Грынюк. Ала Станіславаўна і сапраўды чалавек ініцыятыўны, нераўнадушны да праблем аднавяскоўцаў. Жанчыне да ўсяго ёсць справа. Гэта дзякуючы яе намаганням быў устаноўлены крыты павільён пры павароце на в.Айцова. Зараз у планах старасты, калі не заасфальтаваць, то хоць адрамантаваць дарогу да вёскі. Гэта пытанне ёй неаднаразова ўздымалася і на пасяджэннях сельвыканкама, і падчас наведвання райвыканкама. Да любой справы А.С.Жыгманд падыходзіць сур’ёзна і з вялікай адказнасцю. Перш чым нешта зрабіць, яна ўсё як след абдумае, параіцца з аднавяскоўцамі, а потым ужо выносіць на агульны суд. А яшчэ гэта вельмі акуратная жанчына. Усё ў яе, як кажуць, павінна быць “раскладзена па полачках”. Так, напрыклад, калі гэта датычыцца набыцця паліва на зіму для жыхароў вёскі, то ў Алы Станіславаўны скла-дзены спіс: каму і колькі патрэбна торфабрыкету або дроў. Яна сама збярэ грошы, а потым перадасць у Бераставіцкі філіял дзяржаўнага прадпрыемства “Гродна-аблпаліва”. Вядомы ёй і іншыя турботы аднавяскоўцаў: то ліхтар не гарыць каля дома, то апрацаваць соткі, то печку трэба адрамантаваць, то замяніць электра-праводку, то дрэва спілаваць… Яна заўсёды ў курсе ўсіх спраў на вёсцы.
І хоць Ала Станіславаўна і сама не можа пахваліцца моцным здароўем, але заўсёды гатова дапамагчы суседзям. Кожны дзень яна спяшаецца ў дом ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Лявонція Паўлавіча Гулько, каб дапамагчы яму ў догля-дзе за хворай жонкай (чатыры гады жанчына не падымаецца з ложка). Для кожнага ў яе знойдзецца добрае слова, каб падтрымаць у цяжкую хвіліну. Таму людзі ёй вельмі ўдзячныя і выказваюць свой давер, выбіраючы старастай вёскі.
На здымку:адзінокая суседка Леанарда Флар’янаўна Салама (справа) прыйшла да старасты вёскі, каб даведацца, як вырашаецца яе пытанне па закупцы дроў на зіму.
Зінаіда Самкова