Еўрапейскі дзень моў прайшоў у Малабераставіцкай сярэдняй школе

Лента новостей Образование

26 верасня ў Малабераставіцкай сярэдняй школе  святкавалі Еўрапейскі дзень моў.

У нашай установе адукацыі вучні вывучаюць дзве замежныя мовы: англійскую і нямецкую. Некаторыя вучні выкарыстоўваюць магчымасці дадатковай адукацыі і вывучаюць польскую мову на занятках па інтарэсах.

У час мерапрыемства вучні мелі магчымасць пачуць розную замежную мову, вывучыць словы “Прывітанне” і “Дзякуй” на розных еўрапейскіх мовах і нават “патэлефанаваць” у краіны Еўропы.

Вучні, якія праяўляюць асаблівую цікавасць да вывучэння замежных моў, сабраліся на міні-форум “Замежныя мовы яднаюць Еўропу”, які прайшоў пад дэвізам Еўрапейскага дня моў “Вывучаем замежныя мовы на працягу ўсяго жыцця”.

Свята спадабалася ўсім, кожны ўдзельнік адчуў сябе паўнапраўным грамадзянінам як сваёй краіны, так і Еўропы. 

Вікторыя Кісялеўская, настаўнік англійскай і нямецкай моў  Малабераставіцкай СШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *