Другі восеньскі кірмаш у Вялікай Бераставіцы

Лента новостей

IMG_0811 1Праз тры тыдні суботнім ранкам зноў на цэнтральнай вуліцы Вялікай Бераставіцы было мнагалюдна. 25 кастрычніка тут прайшоў другі восеньскі кірмаш. Асартымент тавараў быў традыцыйным: мяса, рыба, курыныя яйкі, масла, сыр, садавіна і агародніна, саджанцы, мёд, кандытарскія вырабы, некаторыя прамысловыя тавары. Найбольшым попытам у пакупнікоў карысталася мяса, што зразумела, таму што цэны на свініну і ялавічыну былі значна ніжэйшымі, чым у магазінах. Танней на гэты раз каштавала і капуста – па 2000 рублёў за кілаграм. Шмат пакупнікоў было каля палаткі “Малочнага Міра”, дзе са скідкамі прадаваліся сыр і масла.
Не абышлося і без традыцыйнага шашлыка. Карацей кажучы, кірмаш адбыўся з усімі яго атрыбутамі, і нават марознае надвор’е не перашкодзіла людзям прыйсці за неабходнымі па­купкамі. А вось прадаўцам даводзілася нават прыкрываць агародніну, каб не падмарозіць.
Сяргей Хілюта, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *