У панядзелак, 16 ліпеня, прадстаўнікі працоўных калектываў гарпасёлка сабраліся каля помніка воіну-вызваліцелю, каб аддаць даніну павагі ўсім загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 68-й гадавіне вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Словы ўдзячнасці ветэранам за іх ваенны і працоўны подзвіг выказаў старшыня райсавета дэпутатаў Міхаіл Пісарык. Памяць загінуўшых ушанавалі мінутай маўчання. Да помніка былі ўскладзены кветкі.
Святлана ГАНЧАРОВА,
фота аўтара