Дню абаронцаў Айчыны прысвячалася

Лента новостей

Святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прайшло напярэдадні ў раённым Доме культуры. Перад сабраўшыміся з кароткай прамовай выступіў старшыня равыканкама Антон Кулісевіч. Ён павіншаваў усіх мужчын з гэтым святам. Асаблівыя шчырыя словы віншаванняў і падзякі прагучалі ў адрас ветэранаў, а таксама тых, для каго служба ва Узброеных Сілах з’яўляецца прафесійным абавязкам. Шмат цёплых слоў у адрас мужчын прагучала і ад вядучых падчас канцэртнай праграмы, а таксама саміх выканаўцаў. Дарэчы, кола выканаўцаў было вельмі шырокім. Музычныя падарункі мужчынам прагучалі ў выкананні народнай жаночай вакальнай групы РДК “Канцона”, работнікаў устаноў культуры раёна і ўдзельнікаў самадзейнай творчасці. Дружныя апладысменты гледачоў сталі падзякай артыстам за іх цікавыя і шчырыя выступленні. Сяргей Хілюта, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *