Дзіцячыя пляцоўкі працавалі на свяце ў Вялікай Бераставіцы

День Независимости Лента новостей Общество

Шмат разнастайных заняткаў знайшлося на свяце і для дзяцей. Яны змаглі стаць удзельнікамі майстар-класаў, спартыўных гульняў, танцавальных конкурсаў. Напэўна, ніхто не абмінуў пляцоўкі з аквагрымам.

А самай папулярнай у дзяцей стала тэрыторыя, на якой разнастайнае абсталяванне і тэхніку размясцілі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Для дзяцей яны падрыхтавалі выпрабаванні на паласе перашкод, пасля праходжання якой выдавалі сапраўдны сертыфікат.

У чаргу выстраіліся малыя, каб пакатацца на імправізаванай тарзанцы, якая была замацавана на лесвіцы пажарнай машыны.

Вольга Беляня, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *