Дзе вучацца бераставіцкія выпускнікі?

Лента новостей Образование

У верасні распачалі новы навучальны год не толькі школьнікі, але і студэнты ВНУ, а таксама навучэнцы сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. Менавіта ў гэтым статусе цяпер знаходзяцца і большасць  выпускнікоў 2020 года, якія закончылі  ўстановы адукацыі нашага раёна.

Вынікі ўступнай кампаніі ўжо падведзены,  і я пацікавілася ў аддзеле адукацыі райвыканкама, куды паступілі вучыцца выпускнікі гэтага года?

— У 2020 годзе ўстановы сярэдняй адукацыі раёна закончыў  71 адзінаццацікласнік, — гаворыць метадыст Бераставіцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Надзея Фёдарава. – З іх 48 (67,6 працэнта) сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў, прычым, 41 з іх будуць атрымліваць адукацыю за кошт бюджэту, а 7 – на платнай аснове.  Яшчэ 18  былых выпускнікоў будуць працягваць вучобу ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах, а  3 – ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі. 1 выпускнік гэтага года ўжо працаўладкаваны, а яшчэ адзін пакуль што не вызначыўся са сваёй жыццёвай дарогай.

Калі гаварыць аб педагагічных спецыяльнасцях, якія найбольш цікавяць аддзел адукацыі райвыканкама, то, па словах Надзеі Аляксандраўны,   установы вышэйшай адукацыі гэтага профілю выбралі чатыры выпускніцы, у тым ліку, адна – па мэтавым накіраванні.  Калі дакладней, то спецыяльнасці, якія яны атрымліваюць,  —   “Пачатковая адукацыя”, “Лагапедыя” і “Замежныя мовы”.

Што тычыцца былых дзевяцікласнікаў, а базавую школу ў гэтым годзе закончылі 133 чалавекі, то амаль палова з іх — 64 (48,5%) працягваюць навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.  37 (28%) паступілі ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдне-спецыяльнай адукацыі, а яшчэ 32 (24,2%) – атрымліваюць прафесійна-тэхнічную адукацыю.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *