“Дзе вера, там і сіла”. У Алекшыцкай сельскай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Года народнага адзінства

Актуально Культура Лента новостей

Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сустрэча” філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка”, якое адбылося 23 ліпеня на адкрытай пляцоўцы, было прымеркавана да Года народнага адзінства. Гэта была гадзіна духоўных ведаў “Дзе вера, там і сіла” з удзелам настаяцеля  храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы  аг. Алекшыцы протаіерэя Сергія Гміра.

На мерапрыемстве  прысутнічалі старшыня Алекшыцкага сельвыканкама Віталій Галавач і намеснік старшыні  РСУП “Алекшыцы”  па ідэалагічнай рабоце Алеся Капіца. Удзельнікі – бабулі  і дзядулі, а таксама бацькі, якія прыйшлі на сустрэчу разам са сваімі ўнукамі, – юнымі чытачамі школьнага ўзросту і садкоўцамі.

З натхняльнай прамовай да прысутных звярнуўся айцец Сергій, які падкрэсліў, што толькі ў адзінстве заключаны сіла і поспех народа, і вера ў садзейнічае ў гэтым.

Свяшчэннік адзначыў, што духоўнае выхаванне падрастаючага пакалення ў многім залежыць ад дарослых, якія, у сваю чаргу, павінны прыкладаць максімум магчымасцяў для таго, каб іх дзеці выраслі добрымі, міласэрнымі і чулымі людзьмі. 

Зоя Хлебнікава, бібліятэкар філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *