Дзень снегу прайшоў у Пархімаўскім яслях-садзе-базавай школе

Лента новостей

Ніхто не будзе спрачацца,  што самая чароўная пара года — зіма. Белыя сняжынкі, мароз, санкі, лыжы, снежкі, снежная баба… Згадзіцеся, што гэта сапраўды чароўна. І як не скарыстацца такімі спрыяльнымі ўмовамі для добрага адпачынку?  5 студзеня ў Пархімаўскім яслях-садзе-базавай школе прайшоў Дзень снегу. Гульня “Снежныя фантазіі” і конкурс “Снежных скульптур” сталі цудоўным адпачынкам у шосты школьны дзень.

Шмат радасці хлопчыкам і дзяўчатам прынесла катанне на лыжах. Таксама навучэнцы паспрабавалі сябе ў якасці скульптараў: збіралі рыдлёўкамі снег у кучы, фарміравалі пабудовы. На тэрыторыі ўстановы з’явіліся снегавікі, кветкі, снежныя крэпасці, сімвал 2019 года.

Дзеці атрымалі асалоду, зарад бадзёрасці ад такога зімовага адпачынку. А самае галоўнае – умацавалі здароўе.

Святлана Войшэль, класны кіраўнік 7 класа Пархімаўскага ясляў-сада-базавай школы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *