Дзень роднай мовы

Лента новостей Образование

21 лютага  наша краіна   адзначыла Дзень роднай мовы. Гэтае свята нагадвае пра тое, як важна любіць родную мову, захоўваць народныя традыцыі, разумець і паважаць культуру любога народа. Знаёмства з нацыянальнымі звычаямі, традыцыямі, культурай, фальклорам пашырае кругагляд дзіцяці, дапамагае ўсвядоміць шырыню і разнастайнасць навакольнага свету.

Родная мова з’яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнай гордасці. Менавіта родная мова дапамагае духоўнаму развіццю асобы дзіцяці. Далучаючы дзяцей да вялікай цэннасці і святыні свайго народа, мы, настаўнікі, будзем спрыяць абагачэнню мовы нашых выхавальнікаў. З гэтай мэтай у Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе стала традыцыйным правядзенне мерапрыемстваў да Дня роднай мовы.  Падчас сумеснай дзейнасці з выхаванцамі вырашаюцца задачы фарміравання ўстойлівага інтарэсу і станоўчых адносін да роднай мовы. Мы стараемся зрабіць гэты дзень незабыўным для дзяцей, выкарыстоўваючы розныя формы  ўзаемадзеяння.

         Выхавацель дашкольнай адукацыі І.М. Панасевіч сумесна з выхаванцамі аформіла выставу малюнкаў і аплікацый “Беларуская мова ў маім сэрцы”. Работнік бібліятэкі Т.С. Біцюцкая падрыхтавала выставу кніг, прысвечаную беларускім пісьменнікам, якія пішуць для дзяцей. Выстава творчых работ будзе размешчана ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі.

Аксана АЎДЗІТОЎСКАЯ, дырэктар Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *