Дзень падпісчыка прайшоў у аграгарадку Пагранічны

Лента новостей

IMG_0007Сустракацца з чытачамі нашай газеты заўсёды цікава. Не стаў выключэннем і Дзень падпісчыка, які прайшоў у мінулы аўторак у аграгарадку Пагранічны.
Само мерапрыемства было запланавана ў мясцовым аддзяленні паштовай сувязі з 10 да 12 гадзін, але ўжо з самага ранку давялося пагутарыць з працаўнікамі СВК “Цецяроўка”, якія выказалі сваё жаданне выпісаць раённую газету. Многія з іх вельмі занятыя і не маглі прыйсці на пошту ў вызначаны час. Але вадзіцель Іван Янушкевіч адзін з першых з’явіўся тут, каб выпісаць “Бераставіцкую газету” на паўгода і атрымаў сімвалічны падарунак ад рэдакцыі. Выказаў ён і свае ўражанні ад выдання. Яму падабаюцца, у прыватнасці, матэрыялы пра людзей і тое, што ў газеце з’явіліся каляровыя здымкі.
Дарэчы, на тым, каб газета была поўнасцю каляровай, сышліся потым меркаванні многіх падпісчыкаў.
Давялося мне пабываць і ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія аграгарадка Пагранічны”. І хаця многія педагогі тут ужо выпісалі раёнку, жадаючыя падпісацца яшчэ ўсё ж знайшліся, за што ім шчырае дзякуй. Цікава было і пачуць іх меркаванні пра выданне.
IMG_0003І вось нарэш­це “Дзень пад­пісчыка”. Адзначу адразу, што лю­дзей у гэты дзень у аддзяленні бы­ло шмат. Мно­гія прыйшлі, каб аплаціць жыл­лё­ва-каму­нальныя паслугі, і кожнаму навед­валь­ніку прапаноў­валася адначасова выпі­саць раённую газету. Людзі тут цікавяцца прэсай, хаця густ, вядома, у кожнага свой. У тым, што падпісчыкі адгукаюцца на прапановы ахвотна, вялікая заслуга начальніка аддзялення паштовай сувязі аграгарадка Пагранічны Святланы Хаміцкай, паштальёнаў Алены Васько, Святланы Самойлік, Наталлі Каскевіч і аператара Ганны Умрыхінай. Яны ветлівыя і добразычлівыя, умеюць наладзіць кантакт з насельніцтвам.
Падпісчыкам была прадстаўлена інфармацыя пра далейшае развіццё выдання. Прыемна было пачуць шмат добрых слоў у адрас нашых работнікаў, якія імкнуцца, каб газета была цікавай і змястоўнай. А жыхарка аграгарадка Пагранічны Любоў Некала расказала нават, што не толькі з цікавасцю чытае раёнку сама, але і ўслых сваёй 94-гадовай маме, якая, нягледзячы на свой узрост, таксама цікавіцца жыццём раёна.
З размовы з намеснікам на­чальніка заставы “Пагранічны” Дзянісам Атаманчуком высвет­ліліся, што “раёнку” ахвотна чытаюць і пагранічнікі. Яны таксама заўсёды актыўна ўдзельнічаюць у падпісной кампаніі. Так было і на гэты раз. Ад аддзялення сувязі і рэдакцыі вартаўнікам граніцы былі ўручаны сувеніры.
Шчырае дзякуй усім нашым пад­пісчыкам! Заставайцеся ра­зам з намі!
Ніна Наддэ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *