Дзень Незалежнасці ў Вялікай Бераставіцы

Актуально Лента новостей

Святкаванне галоўнага свята краіны ў раённым цэнтры традыцыйна адбылося ў гарадскім скверы імя 500-годдзя заснавання Вялікай Бераставіцы. Усіх сабраўшыхся на летняй пляцоўцы амфітэатра сардэчна павіншаваў з Днём Незалежнасці старшыня райвыканкама Антон Кулісевіч. У сваёй прамове ён падкрэсліў той неацэнны ўклад, які ўнеслі ў Вялікую Перамогу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, мільёны савецкіх людзей, у тым ліку і сотні жыхароў нашага раёна. Менавіта ў многім дзякуючы ім мы жывём сёння ў незалежнай дзяржаве. Каб ушанаваць памяць загінуўшых у гады вайны і ўскласці жывыя кветкі, да помніка “Смуткуючай маці” і Мемарыяла Славы бала накіравана дэлегацыя ў складзе старшыні раённага савета ветэранаў Алены Сілковай і першага сакратара Бераставіцкай раённай арганізацыі БРСМ Ірыны Крывапляс.
Затым адбылося ўшанаванне лепшых працоўных калектываў і працаўнікоў раёна па выніках спаборніцтва за мінулы год. За дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі прэзідыумам раённага Савета дэпутатаў і раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб занясенні на раённую Дошку гонару СВК імя Варанецкага, СВК “Алекшыцы” і аграфірмы “Стары Дворац”. Прадстаўнікам гаспадарак былі ўручаны адпаведныя пасведчанні. Пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару атрымалі таксама пераможцы ў індывідуальным спаборніцтве за званне “Лепшы па прафесіі”:
Вайцюк Уладзімір Аляк­сандравіч, намеснік старшыні РУСП “Масаляны” па ідэалагічнай рабоце;
Грынюк Аляксей Аляксеевіч, старшыня Малабераставіцкага сельскага выканаўчага камітэта;
Данільчык Святлана Леа­нідаўна, прасаўшчык сыру вытворчага цэха “Бераставіца” ААТ “Малочны Мір”;
Дзешка Ірына Васільеўна, загадчык магазіна “Прадукты” аграгарадка Пагранічны Бе­ра­ставіцкага філіяла аблспажыўтаварыства;
Давальня Анатолій Паў­лавіч, страхар 5 разрада ААТ “Бераставіцкая ПМК-141”;
Затаўка Алег Генадзьевіч, камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі №1 Бераставіцкага РАНС;
Іваноўскі Аляксандр Міхай­лавіч, трактарыст-машыніст РУСП “Масаляны”;
Калеснік Сяргей Канстан­цінавіч, галоўны аграном РУСП “Масаляны”;
Карытца Уладзімір Уладзі­міравіч, галоўны заатэхнік СВК “Алекшыцы”;
Купцова Аліцыя Іосіфаўна, аператар па адкорму свіней СВК імя Варанецкага;
Лойка Галіна Рыгораўна, галоўны эканаміст аграфірмы “Стары Дворац”;
Міленкевіч Вячаслаў Фран­цавіч, галоўны інжынер СВК “Макараўцы”;
Морык Ганна Ўладзіславаўна, намеснік начальніка па вытворчасці адасобленага структурнага падраздзялення “Айцоўскі спіртавы завод”;
Машко Віктар Віктаравіч, майстар Бераставіцкага раёна электрычных сетак;
Огар Жанна Тадэўшаўна, дырэктар Алекшыцкай сярэдняй школы;
Паўлюкевіч Валерый Эдуар­давіч, старшыня СВК “Алекшыцы”;
Пірута Сяргей Станіслававіч, электрагазазваршчык кацельнай аграгарадка Малая Бераставіца РУП ЖКГ;
Сяргееў Валяр’ян Уладзі­міравіч, намеснік ваеннага ка­місара па тэрытарыяльнай абароне Бераставіцкага раённага ваеннага камісарыята;
Токарава Ірына Рамуаль­даўна, аператар машыннага даення малочнатаварнага комплекса “Мацеевічы” СВК імя Варанецкага;
Філон Уладзімір Вікенцьевіч, намеснік начальніка па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама;
Шахбазава Назіля Ханце­міраўна, медыцынская сястра працэдурнага кабінета Бераставіцкай ЦРБ.
Прадоўжылася мерапрыемства святочным канцэртам, які адкрыла заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Іна Афанасьева. Папулярныя песні ў выкананні вядомай спявачкі прыйшліся да спадобы шматлікім слухачам, якія сабраліся ў амфітэатры. Дарэчы, большую частку сваёй праграмы Іна Афанасьева правяла не на сцэне, а на пляцоўцы, ў непасрэднай блізасці ад гледачоў. Асабліва радаваліся гэтай акалічнасці дзеці, бо яны сталі непасрэднымі ўдзельнікамі шоу-праграмы знакамітай артысткі.
Парадавалі сваімі песнямі і добра вядомыя ў раёне “Верацейцы” са Старога Дворца.
А на гарадскім стыдыёне пры­хільнікі спорту мелі магчымасць прыняць удзел у спаборніцтвах па дартсу, забіць гімнастычны шар у варота з пераадоленнем перашкод.
Падчас мерапрыемства ў скверы працавалі гандлёвыя кропкі.
Напрыканцы свята была аргані­завана адкрытая дыскатэка. А завяршылася мерапрыемства акцыяй “Праспяваем гімн разам” і святочным феервекам.
Сяргей Хілюта, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *